Праваслаўнае беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне
Выгляд
Правасла́ўнае белару́скае дэмакраты́чнае аб’ядна́ньне — заходнебеларуская праваслаўная грамадзка-рэлігійная арганізацыя. Створана ў 1927 годзе. Яго галоўным дзеячом і кіраўніком быў Вячаслаў Багдановіч. Дапамагалі сэнатар Аляксей Назарэўскі і айцец Лукаш Голад.
Аб’яднаньне выступала за ўвядзеньне беларускай мовы пад час казаньняў у царкве, навучаньне дзяцей рэлігіі па-беларуску, большага ўдзелу сьвецкіх асобаў у царкоўным кіраваньні, залежнасьці Царквы ад расейскай царкоўнай улады. Арганізацыя дзейнічала ў супрацы зь Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай злучнасьцю (БХДЗ).
Папяровым органам Аб’яднаньня была газэта «Праваслаўная Беларусь».
У 1930 арганізацыя аб’ядналася з БХДЗ.