Помнік працаўнікам рэпатрыяцыйнага этапу ў Баранавічах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абэліск на старых каталіцкіх могілках, 2008 год

Помнік 182 працаўнікам рэпатрыяцыйнага этапу ў Баранавічах — абэліск, усталяваны ў памяць 182 супрацоўнікаў баранавіцкага рэпатрыяцыйнага этапу, якія памерлі падчас працы зь бежанцамі ў 1920—1922 гадох. Знаходзіцца на старых каталіцкіх могілках г. Баранавічы, вуліца Куйбышава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня польска-бальшавіцкай вайны 1920 году, пачалася рэпатрыяцыя на радзіму жыхароў зь беларускай, украінскай і польскай частак былой Расейская імпэрыі, якія пад час наступу немцаў у Першую сусьветную вайну, зьехалі ў бежанства ў глыб Расеі[1].

Шмат былых уцекачоў вярталася са змардаванай Грамадзянскай вайной Расеі хворымі. Каб не дапусьціць эпідэміі, у Баранавічах, каля Палескага вакзалу польскімі ўладамі быў створаны рэпатрацыйны этап, які трымаў праежджых у каранціне, апекаваўся хворымі, выдаваў дакумэнты. Сваё знаходжаньне ў каранціне ў верасьні 1921 году згадвае Пётар Сяўрук — яго сям’ю пратрымалі тыдзень, адразу па рэгістрацыі супрацоўнікі Рэпатрацыйнага этапу выдалі на сям’ю харчовыя карткі, а праз 2 дні зрабілі ўколы ад халеры і звадзілі ў лазьню[2].

Шмат прыежджых памірала проста каля вакзалу, ня ўсім хапала месца пад час каранціну ў бараках. Даводзілася гасіць успышкі крываўкі і халеры.

Адкрыцьцё помніка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адкрыцьцё абэліску праведзілася ўрачыста 30 кастрычніка 1923 году[3]. «Апрача людзкога тлуму ўдзельнічалі і выбітныя саноўнікі і прадстаўнікі ўладаў: прэм’ер Польшчы Вінцэнт Вітас, міністар аховы грамадзкага здароўя Ежы Буяльскі, прадастаўнік Лігі Нацыяў палкоўнік Ватсан, наваградзкі ваявода Уладзіслаў Рачкевіч, палкоўнік Александровіч, капэлан кс. Эйсманд, камісар рэпатрыяцыйнага этапу Пракутоўскі і шмат іншых»[4].

Памятная табліца зь невядомым надпісам месьцілася долу абэліску.

За Савецкім часам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля 1945 году табліца з надпісам была зьбітая савецкімі ўладамі.

Сучасны стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Табліца Памяці ахвяраў эпідэміі 1920—1922 гг

У 1995 годзе польская грамада ў Баранавічах аднавіла табліцу на помніке з надпісам:
Polsko, Matko nasza
W służbie twej wierni
Życie swe oddaliśmy
Pamięci 182 pracowników etapu repatriacyjnego
W Baranowiczach,
Zmarłych w latach odrodzenia Ojczyny 1920-22
(Польшча, Маці нашая, Верныя тваёй службе мы аддалі сваё жыццё Памяці 182 працаўнікоў рэпатрацыйнага этапу ў Баранавічах, якія памерлі у гады адраджэнне Бацькаўшчыны 1920-22)

Але тая табліца з каляровага мэталю была вельмі хутка скрадзена, і на пачатку 21 стагодзьдзя, на абэліску зьявілася маленькая гранітная таблічка з нэўтральным надпісам па расейску: «Памяці ахяраў эпідэміі 1920—1922 гг». Напрыканцы жніўня 2010 году яна была разьбіта. Міліцыянты затрымалі вандала, які прызнаўся, што зрабіў гэта пад час выпіўкі на могілках, пасьля чаго зрабіў надпісы на помніку з дапамогаю травы і дзёрну[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наш забыты абеліск Руслан Равяка, Intex-press, 7 кастрычніка 2010
  2. ^ Пётар Сяўрук «Небыцця не існуе. Невядомыя старонкі нацыянальнага руху», Гародня—Wrocław, 2008. — 240 с.: іл. — (Гарадзенская Бібліятэка). ISBN 978-83-89185-68-6
  3. ^ Świat, Nr 43 (1923 год)
  4. ^ Nowości Illustrowane, Кракаў, 3 лістапада 1923 году
  5. ^ Житель Барановичей осквернил стелу памяти Intex-press 3 верасьня 2010 (рас.)