Перайсьці да зьместу

Помнік Францішку Скарыну (Полацак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
помнік
Помнік Францішку Скарыну
Краіна Беларусь
Горад Полацак
Аўтар праекту Вальдэмар Марокін[d]
Будаўнік Андрэй Засьпіцкі, Аляксей Глебаў, І. Глебаў
Дата заснаваньня 1974
Дата пабудовы 1974 год
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Помнік Францішку Скарыну на Вікісховішчы

Помнік Францішку Скарыну — першы ў сьвеце манумэнт Францішку Скарыну, узьведзены ў 1974 годзе ў Полацку на плошчы Ф. Скарыны.

Скульптура гармануе з бліжэйшымі пабудовамі і зьяўляецца заканчэньнем вуліцы Гогаля, якая плаўна ідзе ад чыгуначнага вакзалу да гістарычнага цэнтру гораду. Стваральнікамі помніка выступілі А. Засьпіцкі, А. Глебаў, І. Глебаў. Вышыня бронзавай фігуры — 5,5 м, а скульптуры з пастамэнтам — 12 м.

Помнік Ф. Скарыну ў Полацку плянавалася паставіць яшчэ ў 1925 годзе. Месца для помніка было выбрана на Замкавай гары на беразе Дзьвіны. Помнік плянавалася зрабіць з бронзы і ўсталяваць на двух гранітных каменях вясной 1926 году. Аднак працы па падрыхтоўцы помніка зацягнуліся і ў выніку ён так і ня быў пастаўлены[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Ж000629
  1. ^ Францыск Скарына — пралетарскі першадрукар. Як у БССР святкавалі 400-годдзе беларускага друку