Перайсьці да зьместу

Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Вашынгтон)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Попель
Помнік Тадэвушу Касьцюшку, 1910
Statue of Tadeusz Kościuszko
бронза. 300×120 см
Служба нацыянальных паркаў, парк Лафаета, Вашынгтон, ЗША

По́мнік Тадэ́вушу Касьцю́шкустатуя Тадэвуша Касьцюшкі скульптара Антонія Попеля ў парку Лафаета (Вашынгтон, ЗША). Уключаны ў рэестар гістарычных мясьцінаў ЗША(en).

Статую выканаў з бронзы польскі скульптар Антоні Попель. Помнік адкрыў 11 траўня 1910 року прэзыдэнт ЗША Ўільям Тафт. Ён пастаўлены непадалёк ад Белага дому, у паўночна-ўсходнім канцы парку Лафаета, на авэню Пэнсыльваніі. Зьяўляецца адным з элемэнтаў Скульптурнага комплексу Амэрыканскай рэвалюцыі, разьмешчанага на пляцах і ў сквэрах Вашынгтону.

16 лістапада 2010 року ў Варшаве адкрытая копія вашынгтонскага помніку.

Уночы з 31 траўня на 1 чэрвеня 2020 року вашынгтонскі помнік Касьцюшку быў звандалізаваны ў часе закалоту па сьмерці Джорджа Флойда.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Вашынгтон)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

38°54′0″ пн. ш. 77°2′7.40″ з. д. / 38.9° пн. ш. 77.0353889° з. д. / 38.9; -77.0353889