Покуць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Покуць (чырвоны кут) — своеасаблівае сакральнае месца ў сялянскай хаце, дзе стаяў стол, а зьверху вісеў абраз.

Покуць мела найбольшае значэньне ў рытуальнай сыстэме жыцця сялянскай хаты, зьяўляючыся найбольш каштоўнай у абрадавым сэнсе часткай хаты. У гэтым куце знаходзіліся абразы, малельныя кнігі, сьвянцоныя сьвечкі. Тут на скрыжаваньні лаваў у многіх хатах ставілі хлебную дзяжу як сымбаль дастатку і дабрабыту. У час абраду зажынак і дажынак першы і апошні снапы ставілі на пачэснае месца ў чырвоны кут.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Покуцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў