Перайсьці да зьместу

Плішчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Плішчын
Панарама Плішчыну
Панарама Плішчыну
Паўднёвы бераг
КраінаБеларусь
Плошча0,12—0,17 км²
Найбольшая даўжыня1,6 км
Найбольшая шырыня0,17 км
Даўжыня берагавой лініі3,75 км
Вышыня над узроўнем мора123 м[1]
Каардынаты52°05′36″ пн. ш. 27°58′46″ у. д.HGЯO
Плішчын на мапе Беларусі
Плішчын
Плішчын
Плішчын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Плі́шчын — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Жыткавічаў і за 2 км на поўнач ад вусьця ракі Скрыпіцы. Належыць да басэйну Прыпяці, у пойме якой месьціцца. Ляжыць у заходняй частцы нацыянальнага парку Прыпяцкі.

Разьмешчана каля ўрочышча Бараўская Дача. Зьяўляецца возерам старычнага тыпу, выцягнутае з захаду на ўсход. Берагі часткова забалочаныя, часткова пад лесам і хмызьняком. На поўначы ад возера знаходзіцца лясны масіў. Ёсьць невялікі востраў у заходняй частцы. На поўдні злучаецца пратокамі з двума безыменнымі азёрамі, таксама злучанае пратокай з возерам Мута[2].

У возеры сустракаюцца шчупакі, ляшчы, язі, карасі, ліні і іншыя віды[3].

У раёне возера адзначаны від расьлінаў расіца прамежкавая, занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3].

Панарама возера з паўднёвага берагу
Панарама возера з паўднёвага берагу
  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2. Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3-х томах. Том 2: Климат и вода ISBN: 978-985-11-0515-7
  3. 1 2 Валерий Иванов-Смоленский. «Все озера Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия». Том 5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Плішчынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў