Плянэталёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Разьмяшчэньне касьмічных зондаў у Сонечнай сыстэме (2023)

Плянэталёгія — навука па вывучэньні плянэтаў (у тым ліку Зямлі), нябесных целаў (спадарожнікаў, астэроідаў, камэтаў) і плянэтных сыстэмаў (у прыватнасьці Сонечнай), а таксама працэсаў іхняга ўтварэньня. Вывучае аб’екты памерамі ад мікрамэтэароідаў да газавых гігантаў, каб вызначыць іхні склад, утварэньне, гісторыю, разьвіцьцё і ўзаемадачыненьні. Плянэталёгія — міждысцыплінарная навука, паўсталая пачаткова з астраноміі і геанавукі[1], а цяпер улучае таксама плянэтарную геалёгію, касмахімію, навуку пра атмасфэру, фізыку, акіянаграфію, гідралёгію, тэарэтычную плянэталёгію, гляцыялёгію ды экзаплянэталёгію(d)[1]. Сумежныя дысцыпліны уключаюць касьмічную фізыку (калі ідзе пра вывучэньне ўплыву Сонца на целы Сонечнай сыстэмы) і астрабіялёгію.

У залежнасьці ад мэтадаў дасьледаваньня плянэталёгія падзяляецца на экспэрымэнтальную і тэарэтычную галіны. Экспэрымэнтальная спалучае дасьледаваньне космасу з працай у зямных лябараторыях, тэарэтычная — кампутарнае і матэматычнае мадэляваньне.

Плянэтолягамі становяцца выпускнікі вну ў галінах геанавукі, астраноміі, астрафізыкі, геафізыкі ці фізыкі, якія вырашаюць засяродзіцца на міжплянэтнай навуцы. Звычайна такія навукоўцы працуюць у астранамічных ці фізычных аддзяленьнях унівэрсытэтаў або дасьледчых цэнтраў, але ў сьвеце існуюць некалькі цалкам тэматычных інстытутаў. Штогод ладзіцца некалькі міжнародных канфэрэнцыяў, выдаюцца рэцэнзаваныя часопісы ў плянэталёгіі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Why can’t planets be like stars? // Nature. — В. 6999. — Т. 430. — С. 509. — DOI:10.1038/430509a

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Carr, Michael H., Saunders, R. S., Strom, R. G., Wilhelms, D. E. 1984. The Geology of the Terrestrial Planets. NASA.
  • Morrison, David. 1994. Exploring Planetary Worlds. W. H. Freeman. ISBN 0-7167-5043-0
  • Hargitai H et al. (2015) Classification and Characterization of Planetary Landforms. In: Hargitai H (ed) Encyclopedia of Planetary Landforms. Springer. Шаблён:Doi
  • Hauber E et al. (2019) Planetary geologic mapping. In: Hargitai H (ed) Planetary Cartography and GIS. Springer.
  • Page D (2015) The Geology of Planetary Landforms. In: Hargitai H (ed) Encyclopedia of Planetary Landforms. Springer.
  • Rossi, A.P., van Gasselt S (eds) (2018) Planetary Geology. Springer

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Экзаплянэты