Плывунцовыя
Плывунцовыя | |
Utricularia vulgaris — беларускі від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Ясноткакветныя (Lamiales) |
Сямейства | Плывунцовыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lentibulariaceae Rich. | |
Плывунцовыя (Lentibulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 3 роды (Genlisea, Pinguicula, Utricularia) і каля 316 відаў[1], 350 відаў[2], або 391 від[3].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або аднагадовыя, драпежныя, наземныя, эпіфітныя або водныя. Карані прысутнічаюць альбо адсутнічаюць. Сьцяблы (Utricularia), зьмененыя ў рызоіды, сталоны або карэнішчы, рэдка разьвіваюцца. Пасткі на рызоідах, сталонах або лісьці, якія прысутнічаюць ў Utricularia, але адсутнічаюць у Pinguicula. Прылісткі адсутнічаюць. Лісьце чарговае або ў прыкаранёвай разетцы, простае або па-рознаму падзеленае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, маюць толькі адну плоскасьць сымэтрыі; чашалісьцікаў 2–5; пялёсткаў 5 або венца 2-губны; тычачак 2. Плод, як правіла — каробачка. Насеньня мала, шмат або рэдка 1 на каробачку, дробнае[2][4].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б в Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 19.03.2020 г. (анг.)
- ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 19.03.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 19.03.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |