Плакуновыя
Выгляд
| Плакуновыя | |
Чальчак вербалісты (Lythrum salicaria) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
| Атрад | Міртакветныя (Myrtales) |
| Сямейства | Плакуновыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Lythraceae J.St.-Hil. | |
Плакуновыя (Lythraceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 27 родаў і 620 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы, хмызьнякі або дрэвы. Прылісткі прысутнічаюць альбо адсутнічаюць. Лісьце супратыўнае, простае, цэлае. Кветкі ў суквецьці, двухполыя, радыяльна сымэтрычныя або няправільныя. Плод, звычайна — каробачка. Насеньне, звычайна, шматлікае[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, але ў асноўным ва трапічных рэгіёнах[3][4][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- 1 2 Flora of China. efloras.org. Праверана 21.03.2020 г. (анг.)
- 1 2 Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 21.03.2020 г. (анг.)
- ↑ Kew Science Plants of the World Online Праверана 21.03.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |