Паўночна-Крымскі канал
Паўночна-Крымскі канал | |
па-ўкраінску: Північно-Кри́мський кана́л | |
Водазаборнае збудаваньне Паўночна-Крымскага каналу, Таўрыйск, у 800 м ад зрэзу Кахоўскага вадасховішча ў межах г. Таўрыйск | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Каардынаты вусьця | 46°45′55″ пн. ш. 33°23′40″ у. д. / 46.76528° пн. ш. 33.39444° у. д.Каардынаты: 46°45′55″ пн. ш. 33°23′40″ у. д. / 46.76528° пн. ш. 33.39444° у. д. |
Краіны басэйну | Украіна |
Вобласьці | Аўтаномная Рэспубліка Крым, Рэспубліка Крым і Хэрсонская вобласьць |
Даўжыня | 402,6 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 380 м³/с |
Паўночна-Кры́мскі кана́л (ПКК, па-ўкраінску: Північно-Кри́мський кана́л (ПКК)) — арашальна-абвадняльны канал, пабудаваны ў 1961—1971 гадах для забеспячэньня вадой малаводных і засушлівых тэрыторый Хэрсонскай і Крымскай абласьцей Украінскай ССР з заборам вады з адмыслова пабудаванага ў ніжнім цячэньні Дняпра Кахоўскага вадасховішча, напоўненага ў 1955—1958 гадах.
Шырыня канала ў яго пачатку — 150 мэтраў, глыбіня — 7 мэтраў. Сярэднегадавы сьцёк — 380 м³/с (з гэтага аб’ёму звычайна 60-80 м³/с сыходзіла на сельскагаспадарчыя патрэбы паўднёвага захаду Хэрсонскай вобласьці, 300—320 м³/с — у Крым). Максымальна тэхналягічна магчымы сьцёк — да 500 м³/с (гэта складае 30 % сьцёку Дняпра ў яго ніжнім цячэньні, роўнага 1670 м³/с).
У красавіку 2014 году падача вады з Дняпра на Крымскі паўвостраў была перакрытая. 24 лютага 2022 году, падчас уварваньня ва Украіну, Хэрсонская частка каналу была ўзятая пад кантроль Расеяй, што стварыла магчымасьць аднаўленьня падачы вады ў Крым. 3 сакавіка вада з Дняпра паступіла ў Крым па Паўночна-Крымскім канале[1].
Панарама пачатку каналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тимченко З. Північно-Кримський канал. Історія будівництва // Історична правда. — 2014. — 13 трав.
- Зотиев А., Мохнощеков И. Канал изобилия. — Симферополь, 1964. (рас.)
- Мы строим Северо-Крымский. — Симферополь : Таврия, 1982. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўночна-Крымскі канал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў