Перагузьня
Перагузьня | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Куніцавыя (Mustelidae) |
Падсямейства | Ictonychinae |
Род | Vormela |
Від | Перагузьня |
Бінамінальная намэнклятура | |
Vormela peregusna (Güldenstädt, 1770) | |
Арэал | |
Перагузьня (Vormela peregusna) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сямейства куніцавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Азіі і Эўропі ад Чарнагорыі до Кітая, на вышынях 0–3000 м. Сустракаецца ў пустэльнях, паўпустэльнях і стэпах.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня галавы і тулава складае 29–38 см, даўжыня хваста 15–22 см, маса 370–730 г; самцы і саміццы прыкладна аднолькавага памеру. Гэта жывёла з выцягнутым, вузкім тулавам і кароткімі нагамі. Верх мае цёмна-карычневы базавы колер, пакрыты жоўтымі плямамі і палосамі. Ніз чорны. Галава чорна-белая: вобласьць вакол рота і шырокая паласа паміж вачыма і вушамі белыя, астатняя частка твару чорная. Вушы незвычайна вялікія. Хвост густы і мае чорны кончык.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта спецыялізаваны драпежнік, які сілкуецца пераважна пустэльнымі і стэпавымі грызунамі, такімі як пясчанкі, суслакі і птушкі. Пераважна Vormela peregusna актыўныя ў прыцемках або ноччу, але часам шукаюць ежу і днём. Звычайна яны праводзяць дзень у нары, якую выкапалі самі або перанялі ў іншых жывёл. Па-за шлюбнага пэрыяду яны вядуць адзіночны лад жыцьця. Тэрыторыі могуць перакрывацца, але жывёлы звычайна пазбягаюць адзін аднаго. У выпадку пагрозы падымае поўсьць на целе і загінае наперад свой кусьцісты хвост; калі гэта не дапамагае, ён можа выпырскаць з анальнай залозы смуродны сакрэт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Abramov, A.V., Kranz, A. & Maran, T. 2016. Vormela peregusna. The IUCN (анг.)
- Petroelje, T. 2011. "Vormela peregusna" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — ISBN 0801880327. (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |