Паўночны Саскачэван
Выгляд
| Паўночны Саскачэван | |
анг. North Saskatchewan River | |
Паўночны Саскачэван у нацыянальным парку Банф | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | ледавік Саскачэван |
| Вышыня вытоку | 2080 м |
| Вусьце | Саскачэван |
| Вышыня вусьця | 380 м |
| Краіны басэйну | Канада |
| Вобласьці | Саскачэван і Албэрта |
| Даўжыня | 1287 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 238 м³/с |
| Плошча басэйну | 122 800 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мапа басэйну ракі Паўночны Саскачэван | |
Паўночны Саскачэван (па-ангельску: North Saskatchewan River) — рака ў Канадзе, бярэ свой пачатак ад ледавіка Саскачэван, што ў Скалістых гарах Альбэрты. Працякае праз правінцыю Альбэрта да правінцыі Саскачэван, дзе злучаецца з Паўднёвым Саскачэванам і ўтварае раку Саскачэван. Максымальны сьцёк вады ў рацэ складае 5660 м³/с, мінімальны — 19 м³/с. Плошча басэйну ракі Саскачэван зьяўляецца адной з самых вялікіх на захадзе Канады.
У 1989 року Паўночны Саскачэван быў дададзены ў Cьпіс ахоўных рэк Канады.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Мост праз Паўночны Саскачэван у горадзе Эдмантан
-
Выгляд Паўночнага Саскачэвану з космасу
-
Узыход над Паўночным Саскачэванам
-
Від на раку каля Эдмантану
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паўночны Саскачэван — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў