Перайсьці да зьместу

Паўднёва-заходні дыялект украінскай мовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа ўкраінскіх гаворкаў (2005):

     Валынская гаворка (7)

     Падольская гаворка (8)

     Наддністранская гаворка (9)

     Надсянская гаворка (10)

     Пакуцка-букавінская гаворка (11)

     Гуцульская гаворка (12)

     Бойкаўская гаворка (13)

     Закарпацкая гаворка (14)

Лемкоўская (ромб)

Паўднёва-заходняя гаворка — адзін з трох дыялектаў украінскае дыялектнае мовы. Ахоплівае гаворкі на тэрыторыі паўднёва-заходніх вобласьцей Украіны і сумежных землях Малдовы, Румыніі, Вугоршчыны, Славаччыны, Польшчы; гаворкі паўднёва-заходняга тыпу як асобныя анклявы распаўсюджаныя таксама ў Харватыі, Сэрбіі, Канады і ЗША.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўдні і захадзе мяжа паўднёва-заходняга дыялекту зьяўляецца адначасова мяжою з суседнімі мовамі; на поўначы ўмоўная лінія Уладзімер — Луцак — Роўна — Наваград-Валынскі — Жытомір — Фастаў аддзяляе паўднёва-заходні дыялект ад паўночнага дыялекту; умоўная лінія Фастаў — Белая Царква — Ставішча — Тальное — Першамайск — Ананьеў — ніжняя плынь Днястру аддзяляе паўднёва-заходні дыялект ад паўднёва-ўсходняга дыялекту.

Паўднёва-заходні дыялект аб'ядноўвае старадаўнія гаворкі.

Цяжкаю была гісторыя насельніцтва паўднёва-заходняга рэґіёну Ўкраіны ад часоў Кіеўскае Русі да сярэдзіны 20 стагодзьдзя. Перш за ўсё наяўнасьць працяглых ў часе адміністрацыйных межаў, разьдзяленьне тэрыторыі дыялекту паміж рознымі дзяржавамі, што суправаджалася ў пэўных зонах паўднёва-заходняга дыялекту выдатнымі інтэнсіўнымі ўзьдзеяньнямі iншых моваў, абумовіла значную дыялектычную дыферэнцыяцыю гэтага дыялекту. У ім вылучаюць тры ґрупы дыялектаў:

Рысы, за якімі паўднёва-заходні дыялект супрацьпастаўляецца паўднёва-усходняму й паўночнаму дыялектам, ахопліваюць усе ці большасьць гаворак дыялекту; частка спэцыфічных для паўднёва-заходняга дыялекту рысаў мае вузкалякальны характар. Шматлікіх важных для структуры паўднёва-заходняга дыялекту прыкметаў не супрацьпастаўляюцца іншым дыялектам, яны ёсьць інтэґральнымі.

Словаўтваральныя асаблівасьцямі паўднёва-заходняга дыялекту абумоўленыя наборам словаўтваральных сродкаў, не ўласьцівых дыялектам іншых дыялектаў, напрыклад: суфіксы -анк(а), (н)-иц’(а) для ўтварэньня назваў палёў з-пад сельскагаспадарчых культураў (стерн’áнка, бурачáнка, барабол’áнка, жи́тниц’а, бýл’аниц’а), суфікс -л’(а) для стварэньня назваў дзейснае асобы жаночага роду (брáл’а, копáл’а, ворожíл’а) та ін.

Літаратурная, науковая дзейнасць, школьніцтва носьбітаў паўднёва-заходняга дыялекту аж да сярэдзіны 20 ст. былі адзначаныя прыкметным уплывам мясцовых гаворак, што абумовіла фармаваньне ў розны час галіцкага, букавінскага і закарпацкага варыянтаў ўкраінскае літаратурнае мовы, зь якіх толькі галіцкі быў найбольш нарматыўным і распаўсюджаным.

Фанэтычныя асаблівасьці паўднёва-заходняга дыялекту:

  • рэфлексацыя старажытных о, е у новаўтвораных закрытых і ненаціскных складах як і (конь > кін’, печь > піч, ıєсень > осін’), у частцы карпацкіх гаворак даўнія о, е зьведалі іншых зьмен — на у, ÿ, и (конь > кун’, кин’, принеслъ > принÿс);
  • даўні [ѣ] («ять») рэфлектаваўся як у націскных, гэтак і ненаціскных пазыцыях (пѣсокъ > пісóк, дѣло > дíло);
  • у галіцка-букавінскай ґрупе гаворак а пасьля мяккіх зычных і шыпячых зьмяняецца на галосны пярэдняга шэрагу е, и, і (час > чіс, тел’á > тел’é, шáпка > ши́пка), для іншых гаворак гэтая зьмена не характэрная;
  • наяўнасць моцнага уканьня — зьмены ненаціскога [о] в [у] (гоулýбка, кужýх);
  • у ненаціскной пазыцыі моцнае зьмешваньне [е] і [и] (жиевé, вислó), а ў букавінскай гаворцы выразная зьмена артыкуляцыі и у напрамку да е (беикé ‘бики’, жéто ‘жито’);
  • у карпацкіх гаворках наяўны галосны задняга шэрагу [ы](сыны, былы);
  • дэспаляталізацыя [p’] і зьвязанае зь ёю вылучэньне новае ётавае артыкуляцыі ў наддністранскай гаворцы (зор'а > зорја, бур'а > бурја);
  • аглушэньне зычных у канцы слова і перад глухімі зычнымі; адсутнасьць падоўжаньня зычных у назоўніках ніякага роду (жит’:а > жит'а, жит'е);
  • пераход мяккіх зычных д’, т’ в ґ’, к’ (д'ід > ґ'ід, т’íсто > к’íсто);
  • наяўнасьць на месцы старадаўніх злучэньняў ръ, лъ, рь, ль рэфлексаў -ир-, -ил-, -ер-, -ел-, -ыр-, -ыл- (керни́ц'а, кырвáвиј, гилтáти).

Марфаляґічныя асаблівасьці паўднёва-заходняга дыялекту:

  • наяўнасьць флексіі -оў, -еў на месцы старадаўніх -оју, -еју, а таксама флексіі -ом у творным склоне адзіночнага ліку назоўніках жаночага роду і ўзгодненых зь імі прыметнікаў, лічэбнікаў і асобных займеньнікаў (рукóју > рукóў, рукóм, мнóју > мноў, мном, землéју > землеў);
  • захаванне у шматлікіх гаворках рэфлексаў старадаўніх канчаткаў давальнага і мясцовага склонаў множнага ліку назоўніках мужчынскага роду -ом, -ім, -ох, -ix (синóм, брáтім, на синóх, на брáтіх пры формах синáм, братáм, на синáх, на братáх у большасьці ўкраінскіх дыялектаў);
  • захаванне старадаўніх формаў давальнага і творнага склону адзіночнага ліку асабістага і зваротнага займеньнікаў мі, ми, ті, ти, си, м'а, т'а, с'а пры формах менí, тобí, собí, менé, тебé, себé у інших гаворках;
  • распаўсюджваньне ўсечаных формаў займеньнікаў (го, му замість јогó, јомý), рэдуплікаваных формаў ўказальных займеньнікаў то, се — тото, сесе, сес'а;
  • наяўнасьць формаў інфінітыву на -чи ад дзеясловаў з асновамі на заднеязычный зычны г, к, x (бігчи, стрими); распаўсюджваньне розных формаў будучага часу (бýду писáти, бýду писáв, писáтиму, му писáти);
  • захаванне старадаўніх асаблівых формаў праславянскага пэрфекту дзеясловаў 1-е і 2-е асобы адзіночнага і множнага ліку мінулага часу (носи́вјем, носи́лам, носи́ли смо, носи́ли сте), а таксама формаў даўняга часу (був-јем казáв) і формаў ўмоўнага ладу (був бим роби́в).

Сынтаксічныя асаблівасьці паўднёва-заходняга дыялекту:

  • наяўнасьць канструкцыяў прыназоўнік к + назоўнік, займеньнік у давальным склоне (к тóбі, замість до тéбе), канструкцыяў нас було двох замість нас було двоје, мају діти замість мају дітей і іншыя;
  • распаўсюджваньне вольнага разьмяшчэньня фарманту с’а (таксама ў форме си ці сі) — у прэпазыцыі або постпазыцыі (ја с’а весел’у і ја весел’ус’а).