Пачатак (фільм, 2010)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пачатак (фільм, 2010)
Inception і آغاز ایده
Inception poster.jpg
Жанр фільм-рабаваньне, навукова-фантастычны фільм[1][2][3][4][5][6], трылер[d][3][7][2][6][8], навукова-фантастычны баявік, прыгодніцкі фільм, драматычны фільм і містэрыйны фільм
Рэжысэр Крыстафэр Нолан[9][7][10][5][11][12][13][6][14][15][8][16][17]
Прадусар Эма Томас[17] і Крыстафэр Нолан[17]
Сцэнарыст Крыстафэр Нолан[9]
У ролях Леанарда Дыкапрыё[3][9][7][10][18][11][19][13][6][14][16][20], Кен Ватанабэ[3][9][10][11][19][13][14][8][20], Джозэф Гордан-Левіт[3][9][10][11][19][13][14][8][16][20], Марыён Катыяр[9][10][11][19][13][6][14][8][20], Эліёт Пэйдж[3][9][10][11][19][13][6][14][16][20], Том Гардзі[9][11][19][13][14][20], Кіліян Мэрфі[9][10][11][19][13][6][14][20], Том Бэрэнгер[9][10][11][19][13][14][20], Майкл Кейн[9][10][18][11][19][13][14][20], Дыліп Рао[9][19][14], Піт Посэлтўэйт[9][18][19][13][14][20], Лукас Гаас[9][10][11][19][13][14][20], Клэр Джыр[20], Тэйлар Джыр[20], Тахору Масамунэ[20], Юдзі Акумота[20], Эрл Кэмэран[20], Талула Райлі[20], Сыльві Лягуна[20], Віржыль Брамлі[20] і Майкл Гэстан[20]
Кампазытар Ганс Цымэр
Апэратар Ўолі Пфістэр
Мантаж Лі Сьміт
Вытворчасьць Syncopy Inc., Legendary Pictures і Warner Brothers[17]
Дата выхаду 8 ліпеня 2010[21], 29 ліпеня 2010[22], 22 ліпеня 2010[23] і 21 ліпеня 2010
Час 148 хвіліна[17]
Краіна Вялікабрытанія[17] і Вялікабрытанія[17]
Мова ангельская мова[17], японская мова і француская мова
Бюджэт 160 000 000 амэрыканскі даляр
Прыбытак 829 895 144 амэрыканскі даляр[24]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Пача́так» (па-ангельску: Inception) — навукова-фантастычны баявік 2010 году[25][26], сцэнарыстам і рэжысэрам якога стаў Крыстафэр Нолан, які таксама стварыў фільм са сваёй жонкай Эмай Томас. У фільме зьняліся Леанарда Дыкапрыё як прафэсійны злодзей, які крадзе інфармацыю, пранікаючы ў падсьвядомасьць сваіх ахвяраў. Яму прапануецца магчымасьць выдаліць крымінальную гісторыю ў якасьці сплаты за імплянтацыю ідэі іншага чалавека ў падсьвядомасьць ахвяры[27]. У складзе акторскага складу ўваходзяць Кен Ватанабэ, Джозэф Гордан-Левіт, Марыён Катыяр, Эліёт Пэйдж, Том Гардзі, Дыліп Рао, Кіліян Мэрфі, Том Бэрэнгер і Майкл Кейн.

Пасьля завяршэньня працы над фільмам «Бяссоньне» ў 2002 годзе Нолан прадставіў Warner Bros. напісаны 80-старонкавы сцэнар да фільму жахаў, які прадугледжвае крадзёж сноў[28]. Вырашыўшы, што яму трэба больш досьведу, перш чым заняцца вытворчасьцю кінапраекту такога маштабу і складанасьці, Нолан адклаў сцэнар і замест гэтага працаваў над фільмамі «Бэтмэн: Пачатак» (2005), «Прэстыж» (2006) і «Цёмны рыцар» (2008)[29]. Афіцыйны бюджэт фільму склаў 160 мільёнаў даляраў[30]. Рэпутацыя і посьпех Нолана, якую ён атрымаў дзякуючы фільму «Цёмны рыцар», дазволілі прыцягнуць стваральнікам фільму 100 мільёнаў даляраў на рэклямныя выдаткі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дамінік «Дом» Коб (Леанарда Дыкапрыё) і Артур (Джозэф Гордан-Левіт) ёсьць здабыдчыкамі, якія займаюцца карпаратыўным шпіянажам з выкарыстаньнем экспэрымэнтальных вайсковых тэхналёгіяў дзеля пранікненьня ў падсьвядомасьць сваіх ахвяраў і здабыдай інфармацыі праз агульны сьвет сноў. Іхная апошняя ахваря, Сайта (Кен Ватанабэ), распавядае, што ён арганізаваў сустрэчу каб праверыць Коба на, здавалася б, немагчымую працу, як то ўкараненьне ідэі ў падсьвядомасьць чалавека. Сайта хоча, каб Коб пераканаў Робэрта, сына канкурэнта Сайта Морыса Фішэра (Кіліян Мэрфі), распусьціць кампанію свайго бацькі. Сайта абяцае пазбавіць Коба ад крымінальнага статусу, што перашкаджае яму вярнуцца дадому да дзяцей.

Коб прымае прапанову і зьбірае сваю каманду, у якую ўваходзяць Імз (Том Гардзі), фальшываманэтнік, Юсуф (Дыліп Рао), хімік з дрымай, якая забясьпечае «сон у сьне», і Арыядна (Эліёт Пэйдж) — студэнтка архітэктуры, якой даручана распрацаваць лябірынт сну. Арыядна выяўляе, што ў падсьвядомасьці Коба захоўваецца інвазыўная праекцыя ягонай нябожчыцы жонкі Мэл (Марыён Катыяр). Пасьля сьмерці Фішэра каманда суправаджае Робэрта ў падарожжы ў агульны сон. На кожным узроўні сну чалавек, які стварае сон, застаецца на тым узроўні, дзе ён стварае гэты сон, каб па запыце абудзіць іншых чальцоў каманды з больш глыбокага сну.

Першы ўзровень — сон Юсуфа пра Лос-Анджэлес. Каманда выкрадае Робэрта, але падвяргаецца нападам зь ягонае падсьвядомасьці. Сайта паранены, і Коб расказвае іншых, што, паміраючы ў сьне, звычайна летуценьнік абуджаецца, аднак сэдатыўныя рэчывы замест гэтага накіруюць яго ў «прамежкавае становішча», то бок сьвет бясконцай падсьвядомасьці. Імз выдае сябе за хроснага бацьку Робэрта Пітэра Браўнінга, каб прапанаваць Робэрту перагледзець тэстамэнт бацькі. Коб распавядае Арыядне, што яны з Мэлам увайшлі ў «прамежкавае становішча», экспэрымэнтуючы з тэхналёгіяй абмену снамі. Правёўшы ў сьне пяць гадзінаў рэальнага часу, яны правялі ў сваім сьне пяцьдзесят гадоў. Калі Мэл адмовілася вярнуцца да рэальнасьці, Коб выкарыстаў форму стварэньня, рэактываваўшы свой татэм — аб’ект, які летуценьнікі выкарыстоўваюць дзеля адрозьненьня сноў ад рэальнасьці. Прачнуўшыся, Мэл усё яшчэ верыла, што ёй сьніцца. Спрабуючы «прачнуцца» па-сапраўднаму, яна скончыла жыцьцё самагубствам і падставіла Коба, каб прымусіць яго зрабіць тое ж самае. Коб уцёк з ЗША, пакінуўшы дзяцей на апеку Майлза. Юсуф вязе каманду ў фургоне, калі яны трапляюць на другі ўзровень, гатэль, які сьніцца Артуру, такім чынам падарожжа працягваецца.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 87% на аснове 359 аглядаў, зь сярэднім рэйтынгам 8,10/10. Паводле меркаваньня крытыкаў фільм ёсьць разумным, інавацыйным і захапляльным, і зьяўляецца той рэдкім блокбастарам, які дасягае посьпеху як у эмацыйным, гэтак і ў інтэлектуальным пляне. Metacritic, іншы агрэгатар аглядаў, прызначыў фільму сярэднеўзважаны бал 74 з 100 магчымым, заснаваным на 42 водгуках, якія маюць у цэлым станоўчыя водгукі[31]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал B+ паводле шкалы ад A да F[32].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.nytimes.com/2010/07/16/movies/16inception.html
  2. ^ а б http://www.nytimes.com/2010/07/16/movies/16inception.html?_r=0
  3. ^ а б в г д е http://www.metacritic.com/movie/inception
  4. ^ http://www.filmaffinity.com/en/film971380.html
  5. ^ а б http://www.imdb.com/title/tt1375666/
  6. ^ а б в г д е ё http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=143692.html
  7. ^ а б в http://www.filmaffinity.com/es/film971380.html
  8. ^ а б в г д http://stopklatka.pl/film/incepcja
  9. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н https://www.siamzone.com/movie/m/5815
  10. ^ а б в г д е ё ж з і http://www.bbfc.co.uk/releases/inception-2010-2
  11. ^ а б в г д е ё ж з і к http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/inception/52221/
  12. ^ http://www.sms.cz/film/pocatek
  13. ^ а б в г д е ё ж з і к л http://decine21.com/Peliculas/Origen-18166
  14. ^ а б в г д е ё ж з і к л м http://www.fandango.com/inception_126406/plotsummary
  15. ^ http://www.adorocinema.com/filmes/filme-143692/
  16. ^ а б в г http://www.the-numbers.com/movie/Inception
  17. ^ а б в г д е ё ж Australian Classification Board — 1970.
  18. ^ а б в http://www.telerama.fr/cinema/films/inception,413972,critique.php
  19. ^ а б в г д е ё ж з і к л http://www.imdb.com/title/tt1375666/fullcredits?ref_=tt_ov_st_sm
  20. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ČSFD — 2001.
  21. ^ выгрузка зьвестак FreebaseGoogle.
  22. ^ Person Profile // IMDb — 1990.
  23. ^ http://nmhh.hu/dokumentum/158992/2010_filmbemutatok_osszes.xlsx
  24. ^ http://boxofficemojo.com/movies/?id=inception.htm
  25. ^ «A Minute With: Director Nolan talks about "Inception"». Reuters.
  26. ^ «WarnerBros.com — Inception». Warner Bros.
  27. ^ «Updated 'Inception' Synopsis Reveals More». Screen Rant.
  28. ^ «Inception: Christopher Nolan interview». Daily Telegraph.
  29. ^ «A Man and His Dream: Christopher Nolan and 'Inception'». The New York Times.
  30. ^ «Movie projector: 'Inception' headed for No. 1, 'Sorcerer's Apprentice' to open in third». Los Angeles Times.
  31. ^ «Inception». Metacritic.
  32. ^ «'Inception' tops weekend box office». Variety.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]