Паручнік Кіжэ (фільм)
Выгляд
| Паручнік Кіжэ | |
| па-расейску: Поручик Киже | |
| Жанр | камэдыя |
|---|---|
| Рэжысэр | Аляксандар Файнцымер |
| Сцэнарыст | Юры Тынянаў |
| У ролях | |
| Кампазытар | Сяргей Пракоф’еў |
| Апэратар | Аркадзь Кальцаты |
| Вытворчасьць | Белдзяржкіно |
| Дата выхаду | 23 сакавіка 1932 |
| Працягласьць | 98 хвіліна |
| Краіна | БССР |
| Мова | расейская |
| Старонка на IMDb | |
«Пару́чнік Кіжэ́» — камэдыйны гістарычны фільм, зьняты ў 1934 годзе на кінастудыі Белдзяржкіно. Вядомы галоўным чынам дзякуючы музыцы, якую да гэтага фільму напісаў Сяргей Пракоф’еў.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Экранізацыя аповесьці Юрыя Тынянава «Падпаручнік Кіжэ», заснаванай на анэкдоце пра тое, як з-за памылкі пісара, які напісаў у загадзе Паўла I замест слоў «паручнікі жэ» словы «паручнік Кіжэ», паўстала неіснуючая асоба — паручнік Кіжэ, якая, нягледзячы на сваё неіснаваньне, значылася ў дакумэнтах у якасьці рэальнага чалавека, які служыў, быў пакараны, дараваны, даслужыўся да генэрала і памёр ад цяжкай хваробы.
Здымачная група
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аўтар сцэнару — Юры Тынянаў
- Рэжысэр-пастаноўшчык — Аляксандар Файнцымер
- Апэратар-пастаноўшчык — Аркадзь Кальцаты
- Кампазытар — Сяргей Пракоф’еў
- Мастакі-пастаноўшчыкі — Пётар Снапкоў, Канстанцін Карташоў
- Кансультанты — В. Глінка, Ю. Крынкін
- Грымёр — А. Анджан
- Асыстэнт апэратара — В. Страдзін
- Дырэктар — І. Румель