Партыя свабоды і справядлівасьці (Сэрбія)
| Партыя свабоды і справядлівасьці | |
| па-сэрбску: Странка слободе и правде | |
| Дата заснаваньня | 19 красавіка 2019 |
|---|---|
| Штаб-кватэра | |
| Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя[d] |
| Афіцыйны сайт | ssp.rs |
Партыя свабоды і справядлівасьці (па-сэрбску: Странка слободе и правде/Stranka slobode i pravde) — сацыяльна-дэмакратычная палітычная партыя ў Сэрбіі. Кіраўніком партыі ёсьць Драган Джылас.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Партыя была закладзеная ў 2019 годзе па зьліцьці Зялёнай экалягічнай партыі — Зялёныя і таксама Сэрбскай лявіцы[1]. Партыя ўваходзіла ў Зьвяз за Сэрбію, кааліцыю апазыцыйных палітычных партыяў. Гэтае аб’яднаньне была ўтворанае кіраўніком партыі Джыласам у 2018 годзе. Гэты зьвяз байкатаваў парлямэнцкія выбары 2020 году, бо лічыў, што выбары ня будуць свабоднымі і справядлівымі[2][3]. Пасьля выбараў партыя стала часткай Аб’яднанай апазыцыі Сэрбіі, пераемніцы Зьвязу за Сэрбію. Новая кааліцыя была распушчаная ў студзені 2023 году праз спрэчкі паміж Партыяй свабоды і справядлівасьці і Народнай партыяй.
Ідэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Партыя палягае на левацэнтрызьме і знаходзіцца ў апазыцыі да Сэрбскай прагрэсіўнай партыі. Партыя мае антыкарупцыйны кірунак, а таксама заклікае да падатковых рэформаў, якія мусяць прывесьці да прагрэсіўнага падаткаабкладаньня. Таксама партыя падтрымлівае фінансаваньне дармовых падручнікаў і школьнага харчаваньня[4], а таксама дамагаецца ўсталяваньня новага працоўнага заканадаўства[5]. Яна падтрымлівае далучэньне Сэрбіі ў Эўрапейскага Зьвязу[6], і хоча, каб Сэрбія гарманізавала сваю замежную палітыку з ЭЗ, у тым ліку заклікае прыяднацца да санкцыяў у дачыненьні да Расеі праз расейскае ўварваньне ва Ўкраіну. Партыя крытыкуе кітайскія інвэстыцыі ў інфраструктуру[7], а таксама распрацавала плятформу, дзякуючы якой яны паабяцалі замірэньне і супрацу паміж краінамі на Балканах. Прыхільнікі партыі маюць праэўрапейскія погляды, а таксама лічаць сябе сацыяльна прагрэсіўнымі. Партыя мае шчыльныя дачыненьні з Сацыял-дэмакратычным зьвязам Македоніі і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Osnovana Stranka slobode i pravde Dragana Đilasa». Radio Slobodna Evropa
- ↑ «Stranka slobode i pravde bojkotuje naredne izbore». Radio Television of Serbia
- ↑ «Vučić rejects proposals for a technical government, more parties announce election boycott». European Western Balkans.
- ↑ «SSP: Novac za tablete preusmeriti za besplatne udžbenike i obroke za đake». Danas
- ↑ «Opozicija: Položaj radnika u Srbiji sve teži». N1
- ↑ «Šta kažu programi partija: Od entuzijazma do skepse». Progovori o pregovorima
- ↑ Cvetković, Ljudmila (10.05.2021). «Deo opozicije po prvi put kritikuje vlast u Srbiji zbog Kine». Radio Free Europe