Перайсьці да зьместу

Народная партыя (Сэрбія, 2017)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Народная партыя
Выява лягатыпу
Заснавальнік Вук Ераміч[d] і Міраслаў Алексіч[d]
Дата заснаваньня 22 кастрычніка 2017
Штаб-кватэра
Ідэалёгія кансэрватызм
Афіцыйны сайт narodna.org.rs

Народная партыя (па-сэрбску: Народна странка/Narodna stranka) — правацэнтрычная палітычная партыя ў Сэрбіі. Ачольвае партыю Вук Ераміч.

Партыя была сфармаваная ў кастрычніку 2017 году пасьля таго, як Ераміч пераарганізаваў Народны рух Сэрбіі, палітычную партыю, якую ачольваў Міраслаў Алексіч. Новая арганізацыя супрацоўнічала з Драганам Джыласам, Рухам свабодных грамадзянаў і Сэрбскай лявіцай, зь якімі Народная партыя брала ўдзел у выбарах у гарадзкую раду Бялграду 2018 году. Кааліцыя здабыла 19% галасоў жыхароў сталіцы. Затым партыя далучылася да Зьвязу за Сэрбію, кааліцыі, якую стварыў Джылас, дзеля арганізацыі масавых антыўрадавых пратэстаў пасьля нападу на Борка Стэфанавіча ў лістападзе 2018 году. Партыя байкатавала парлямэнцкія выбары 2020 году, заявіўшы, што умовы галасаваньня ня будуць свабоднымі і справядлівымі. Пазьней Народная партыя сталася сябрам арганізацыі Аб’яднанай апазыцыі Сэрбіі, якая існавала ў пэрыяд з жніўня 2020 году па студзень 2021 году, а потым і Аб’яднаньня дзеля перамогі Сэрбіі.

У такой кааліцыі партыя брала ўдзел ва ўсеагульных выбарах 2022 году і вылучыла Здраўка Понаша, тагачаснага сябрам партыі, у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Понаш ня здолеў перамагчы ў выбарах, але партыя здабыла 12 месцаў у Скупшчыне, але праз спрэчкі кааліцыя была скасаваная. З тых часоў Народная партыя ўтварыла ўласныя парлямэнцкія групы і ідэалягічна супрацьстаіць Сэрбскай прагрэсіўнай партыі. Партыя лічыцца лібэральна-кансэрватыўнай, і не зважаючы на тое, што яна намінальна падтрымлівае далучэньне Сэрбіі да Эўрапейскага Зьвязу, але палягае, усё ж такі, на эўраскептычных пазыцыях і заўжды бароніць вайсковы нэўтралітэт краіны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]