Перайсьці да зьместу

Партал:Лагойшчына/Артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лагойскі палацава-паркавы комплекс, малюнак Н. Орды

Лаго́йскі пала́ц Тышке́вічаў — палацава-паркавы комплекс графаў Тышкевічаў у Лагойску, збудаваны ў 1819 годзе. Утвараў разьвітую архітэктурную кампазыцыю, якая разьмяшчалася на ўзвышшы і скіроўвалася да ракі Гайны. Асноўная алея пэйзажнага парку пачыналася ад палаца і вяла да галоўнай вуліцы паселішча.

Лагойскі палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры позьняга клясыцызму (ампіру) з выкарыстаньнем элемэнтаў дарычнага ордэра. На сядзібным двары знаходзіліся «кухарня», лядоўня, стайня, вазоўня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Большую частку палаца, а таксама гаспадарчыя збудаваньні і капліцу зьнішчылі ў канцы Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся руіны сьцяны бакавога крыла палаца і парк.

У 1842 годзе ў Лагойскім палацы браты Яўстах і Канстантын Тышкевічы заснавалі першы на Беларусі музэй старажытнасьцяў, у якім яны сабралі архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку (3 тыс. кніг), археалягічную калекцыю.

Артыкул цалкам