Парог ракі
Выгляд

Парог — кароткі вучастак ракі з адносна вялікім падзеньнем узроўню вады і падвышанай хуткасьцю рачной плыні на ўсёй шырыні вадацёку або рамя ракі. Утвараецца звычайна ў месцах выхаду на паверхню цяжкаразмывальных горных пародаў. Радзей ён мае тэктанічнае паходжаньне. Яны перашкаджаюць суднаходзтву. Больш спадзістыя і простыя вучасткі з хуткай плыньню называюцца перакатамі, а больш стромыя — вадаспадамі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Галай І., Сідор С. Геаграфічны слоўнік школьніка / Пад рэд. В. А. Жучкевіча. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 195. — 303 с, іл.
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |