Перайсьці да зьместу

Парная рыфма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Па́рная ры́фма — рыфма, якая спалучае два суседнія вершаваныя радкі. Парная рыфма выкарыстоўваецца звычайна ў строфах, напісаных двухрадкоўямі, а таксама ў чатырох-, шасьці- і васьмі- радковых строфах.

Калі паглыне мяне шлях няблізкі
У край курганаў і абеліскаў,
Або навала дыхне над домам, —
Сустрэну громам.
А звянуць травы, асмягнуць вусны, —
Дажджом вярнуся.
(М. Лужанін «Вярнуся ветрам»)