Перайсьці да зьместу

Памыснае забойства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Памыснае забойства
па-ангельску: Righteous Kill
Жанр крымінальны фільм[d][1][2], трылер[d], фільм пра сяброў-паліцыянтаў[d] і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Пол Гірш[d]
Вытворчасьць Grosvenor Park Productions[d]
Распаўсюд Universal Pictures, Netflix і Fandango at Home[d]
Дата выхаду 2008, 1 студзеня 2009[7] і 8 кастрычніка 2008[8]
Працягласьць 100 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 60 000 000 $
Прыбытак 78 400 000 $
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Памы́снае забо́йства» (па-ангельску: Righteous Kill) — амэрыканскі фільм-трылер 2008 году рэжысэра Джона Эўнэта. Сцэнар быў падрыхтаваны Расэлам Гевірцам. Галоўныя ролі дэтэктываў паліцыі выканалі Робэрт Дэ Ніра і Аль Пачына. Іншыя акторы ў кінастужцы — Джон Легуізама, Карла Гуджына, Доні Ўолбэрг, Браян Дэнэгі і Кэртыс Джэксан. Фільм быў выпушчаны ў пракат у ЗША 12 верасьня 2008 году. Атрымаўшы негатыўныя водгукі ад кінакрытыкаў, «Памыснае забойства» назьбірала толькі 74 мільёны даляраў, маючы бюджэт на 60 мільёнаў даляраў.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Псыхолягі, якія працуюць на паліцыю, пераглядаюць запіс звароту чалавека (Робэрт Дэ Ніра), які заяўляе, што ён — дэтэктыў Дэйвід Фіск і адначасова забойца-паэт. Такую мянушку забойца зарабіў праз свой спосаб забіцьця злачынцаў, пакідаючы ім кароткія вершы ля іхных целаў. Фіск кажа, што блізу 30 гадоў назірае за сваім напарнікам Томам Коўэнам (гледачы першапачаткова лічаць, што гэта пэрсанаж Аль Пачына) і лічыць яго ўзорам перайманьня таго, якім павінен быць паліцыянт. Пэрсанаж Пачына вядомы па мянушцы Забіяка, а Дэ Ніра — Бамбіза. Гэтак іх называюць амаль увесь фільм у дзеях, якая не адбітыя на запісу.

Паводле аповяду з запісу, становіцца вядома, што дзея фільму пачынаюцца зь дзясятай ахвяры, сутэнэра на імя Робэрта «Рэмба» Брэйдзі (Роб Дырдэк). Бамбіза і Забіяка расьсьледуюць забойства зь менш дасьведчанымі дэтэктывамі Карэн Карэльлі (Карла Гуджына), Сайманам Пэрэсам (Джон Легуізама) і Тэдам Райлі (Доні Ўолбэрг). Калі яны знаходзяць верш на целе, паліцыянты адразу зьвязваюць забойства з забойцам-паэтам.

Пасьля забойстваў унявіннінага гвалтаўніка Джонатана Ван Луйтэнса і каталіцкага сьвятара і гвалтаўніка айца Конэла, у чыі ахвяры таксама ўваходзіў некалі сам забойца-паэт, напружанасьць паміж Бамбізам, Карэльлі і Пэрэсам узрастае, бо многія пачынаюць думаць, што зайбоцам-паэтам можа быць паліцыянт. Усьцяж гэта Бамбіза жыве разам з Карэльлі, якая раней была дзяўчынай Пэрэса. У наступныя дні забойца-паэт нападае на наступную ахвяру — расейскага мафіёзі Яўгена Магулата (Алег Тактараў), які выжывае. Усьвядоміўшы, што яго могуць выкрыць, забойца-паэт страляе ў Пэрэса, калі той знаходзіцца ў сябе ў хаце, а таксама гвалтуе Карэльлі. Пэрэс і Райлі падазраюць, што паэтам можа быць Бамбіза, бо ён добра валодае стральбой, а таксама мае выбухны характар. Яны арганізуюць патаемную кантраляваную сустрэчу Бамбіза з падазраваным наркадылерам Маркусам «Павуком» Сьмітам (Кэртыс Джэксан), падчас якой Бамбіза нібыта павінен яго забіць. Бамбіза даказвае сваю невінаватасьць падчас сустрэчы, бо носіць пры сябе недпаведны пісталет і, хоць і напісаў прыніжальны, але, відавочна, недарэчны верш. Пасьля таго, як Пэрэс і Райлі сыхозяць з аб’екту, Забіяка забівае Павука. У гэты час Бамбіза натываецца на згублены Забіякаў нататнік.

Пагражаючы Бамбізе зброяй, Забіяка прымушае таго пад забіць зачытаць тэкст, які гледачы бачылі напачатку фільму. У гэты момант выявілася, што Забіяка і ёсьць сапраўдным забоцам-паэтам. Імя Бамбізы ж на самай справе Том Коўэн, а Забіяка — гэта Дэйвід Фіск. Забіяка страціў веру ў сыстэму правасудзьдзя, калі Бамбізе некалі падкінуў зброю ў дом унявіннінага гвалтаўніка і забойцы Чарлза Рэндала (Фрэнк Джон Г’юз), асудзіўшы яго. Гэта змусіла Забіяку расчаравацца ў сваім напарніку і пачаць самастойна караць злодзеяў сьмерцю, бо ягоны ідэал паліцыянта назаўсёды быў страчаны.

Калі Бамбіза скончвае начытваць тэкст, Забіяка ўцякае, але Бамбіза перасьледуе яго да будаўнічай пляцоўкі. Забіяка бязмэтна страляе побач, каб пераканаць Бамбізу адпусьціць яго і потым схлусіць, нібыта забойца-паэт уцёк. Бамбіза як узорны паліцыянт не дазваляе напарніку сысьці і страляе ў яго, трапляючы ў грудзі. Забіяка зыходзіць крывёю і на запыт Бамбізы па дапамогу аддзелу паліцыі просіць калегу дазволіць яму памерці. Пасьля некаторых ваганьняў Бамбіза паведамляе аб па сувязі, што дапамога медыкаў больш не патрэбная. Забіяка неўзабаве памірае. Празь некаторы час, гледачам дэманструюць трэнаваньне дзявочай бэйсбольнай каманды, якой дапамагае Бамбіза. Пасьля сьмерці напарніка ён пачуваецца добра, хоць яму і прапаноўвалі сысьці на пэнсію, ён працягвае працаваць дэтэктывам паліцыі і сустракацца з Карэльлі.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 18% зь сярэднім рэйтынгам 4,1/10, базуючыся на 147 рэцэнзіях крытыкаў. На іхную думку, не зважаючы на тое, што Аль Пачына і Робэрт Дэ Ніра робяць усё магчымае, каб выцягнуць фільм, але нават гэтыя два вялікія акторы ня здольныя выратаваць сцэнар фільму. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 36 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 27 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра непрыхільныя водгукі.

The Times уключаў фільм да сьпісу 100 найгоршых фільмаў 2008 году. Аглядальнік Кіт Фіпс з выданьня A.V. Club заўважыў, што зачараваньне ад сумеснага выкананьня Дэ Ніра і Пачына даволі хутка зьнікае, а поруч з тым трылер мог бы выглядаць захапляльна толькі ў 1988 годзе. Рэжысэр на думку Фіпса не прапануе анічога наўзамен браку патрэбнага ў трылеры напружаньня[9]. Джэймз Бэрардынэльлі з ReelViews надаў фільму дзьве зоркі з чатырох магчымых, згадаўшы, што фільм ня толькі пасрэдны, але і мае нікчэмнае сканчэньне, а рэжысэр паводле аглядальніка нагадвае чалядніка, а не сапраўднага майстра[10].

Аль Пачына быў намінаваны на Залатую маліну як найгоршы актор[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]