Перайсьці да зьместу

Палёўка Шалкоўнікава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палёўка Шалкоўнікава
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаХамяковыя (Cricetidae)
РодПалёўка (Microtus)
ВідПалёўка Шалкоўнікава
Бінамінальная намэнклятура
Microtus schelkovnikovi
(Satunin, 1907)
 [[wikispecies:Microtus schelkovnikovi
|Палёўка Шалкоўнікава на Віківідах]]

Палёўка Шалкоўнікава (Microtus schelkovnikovi) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства хамяковыя (Cricetidae).

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца в Азіі (Азэрбайджан, Іран) на вышынях ад 100 да 1500 метраў. Від сустракаецца ў вільготных субтрапічных лясах перадгор'я і ніжняга горнага пояса і аддае перавагу лясным палянам на раньняй сукцэсійнай стадыі. Верагодна, залежыць ад лесу; сустракаецца на стромкіх схілах і ў глыбокіх ярах, парослых хмызьняком, папараццю і імхамі.

Даўжыня яго цела 107 мм, даўжыня хваста 18–24 мм, маса 7–10 грамаў. Колер верхняга боку цёмна-шэры і бураваты. Хвост выразна двухколерны.

Вядзе паўпадземны лад жыцьця. У адрозненьне ад многіх іншых відаў палёвак не робіць праходаў паміж выхадамі з нор. Сілкуецца падземнымі часткамі расьлін. Хутчэй за ўсё жыве сямейнымі групамі. Размнажэньне пачынаецца ў канцы сакавіка, памер прыплоду — 1–4 асобіны.