Перайсьці да зьместу

Палярныя Зоры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палярныя Зоры
рас. Полярные Зори
Населены пункт
Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Мурманская вобласьць
Гарадзкая акруга горад Палярныя Зоры
Першыя згадкі 1964
Дата заснаваньня 1968
Геаграфія
Плошча
  • 940 км²
Вышыня НУМ 120 м
Часавы пас
Каардынаты 67°22′ пн. ш. 32°30′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 81532
Паштовы індэкс 184230
Нумарны знак 51
Сайт pz-city.ru
Палярныя Зоры на мапе Расеі
Палярныя Зоры
Палярныя Зоры
Палярныя Зоры

Паля́рныя Зо́ры (рас. Поля́рные Зо́ри) — горад (з 1991) у Мурманскай вобласьці Расеі. Утварае гарадзкую акругу горад Палярныя Зоры. Каля гораду знаходзіцца Кольская АЭС. Насельніцтва — 15 249 чалавек (2010 год).

Гарадзкая акруга

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Законам Мурманскай вобласьці ад 2 сьнежня 2004 году №535-01-ЗМО муніцыпальнае ўтварэньне горад Палярныя Зоры з падведамаснай тэрыторыяй надзеленае статусам гарадзкой акругі з населенымі пунктамі: Палярныя Зоры (адміністратыўны цэнтар акругі), Зашэек, Афрыканда і Пірэнга. Пасёлак Пірэнга быў зьліквідаваны ў 2007 годзе і выключаны са складу гарадзкой акругі. Колькасьць насельніцтва гарадзкой акругі Палярныя Зоры складае 18 040 чалавек (2010).[2]

Населены пункт Палярныя Зоры быў уключаны ва ўліковыя зьвесткі і атрымаў статус працоўнага пасёлку рашэньнем Мурманскага аблвыканкаму №640 ад 20 сьнежня 1973 году.

Статус гораду абласнога падпарадкаваньня быў нададзены Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР ад 22 красавіка 1991 году. Раней пасёлак і прылеглая тэрыторыя падпарадкоўваліся гарадзкому савету гораду Апатыты.

Старшынём кіраваньня будаўніцтва, фактычна заснавальнікам гораду Палярныя і Кольскай АЭС, быў Аляксандар Сьцяпанавіч Андрушэчка.

Градаўтваральным прадпрыемствам зьяўляецца Кольская АЭС, на якой уладкаваныя каля 2000 чалавек.[3] На працы ў муніцыпальных прадпрыемствах занятыя каля тысячы чалавек.[4]

Таксама ў горадзе дзейнічаюць Ніва ГЭС-1 (26 МВт), ААТ «Атомэнергоремонт», Кольская Электромонтажная Компания «ГЭМ», ААТ «Энергоспецмонтаж», «Монтажно-строительное управление № 10», Р-Транс, электрычная (на 54 МВт) і мазутная кацельныя, мэдыкасанітарная частка №118, саўгас «Нивские Берега», аддзяленьні Сбербанка Расеі, некалькі супэрмаркетаў і іншыя прадпрыемствы.