Палямарская абсэрваторыя
Выгляд
Паляма́рская абсэрвато́рыя — прыватная абсэрваторыя у акрузе Сан-Дыега (Каліфорнія), за 145 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Маўнт-Ўілсанаўскай абсэрваторыі, на гары Паламар. Яна прыналежыць і кіруецца Каліфарнійскім тэхналягічным інстытутам (Калтэхам). Сама абсэрваторыя на дадзены момант складаецца з чатырох асноўных прылад: 200-цалёвы (5,08 мэтраў) тэлескоп Хэйла, 48-цалёвы (1,22 м) тэлескоп Самуэля Осчына, 18-цалёвы тэлескоп Шміта і 60-цалёвы тэлескоп-рэфлектар. Таксама ў абсэрваторыі захоўваецца Паламарскі інтэрфэромэтар.