Перайсьці да зьместу

Палац Агінскіх і Патуліцкіх (Кракаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Палац Агінскіх і Патуліцкіх
Pałac Ogińskich i Potulickich
КраінаПольшча
МестаКракаў
Адрасвул. Юзэфа Пілсудзкага, 4
Каардынаты50°03′36,73″ пн. ш. 19°55′53,37″ з. д.HGЯO
Дата заснаваньня1879
Статусахоўваецца дзяржавай
Палац Агінскіх і Патуліцкіх на мапе Польшчы
Палац Агінскіх і Патуліцкіх
Палац Агінскіх і Патуліцкіх
Палац Агінскіх і Патуліцкіх
Палац Агінскіх і Патуліцкіх на Вікісховішчы

Палац Агінскіх і Патуліцкіх (па-польску: Pałac Ogińskich i Potulickich) — палац у Кракаве па вуліцы Юзэфа Пілсудзкага, 4. Цяпер у будынку разьмяшчаецца Найвышэйшая духоўная сэмінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі.

Палац пабудаваны ў 1879 року паводле праекту Філіпа Пакутынскага. У ім разьмясьцілася сядзіба кракаўскіх верхавых таварыстваў і казіно[1]. У часе II сусьветнай вайны будынак быў зьнішчаны бамбаваньнем. Руіны палацу разам з тэрыторыяй па вайне намаганьнямі кардынала Адама Стэфана Сапегі выкупіла Кракаўская архідыяцэзія[2]. Касьцёльныя ўлады адбудавала будынак паводле ранейшага выгляду[1]. Пасьля адбудовы ў ім разьмясьцілася духоўная сэмінарыя, а пасьля і Найвышэйшая духоўная сэмінарыя Кракаўскай архідыяцэзіі[2].

Аб’ект занесены ў рэестар нерухомых помнікаў Малапольскага ваяводзтва.

  1. 1 2 Jan Adamczewski Pałac Ogińskich i Potulickich // Mała Encyklopedia Krakowa. — Kraków: Wanda, 1997. — С. 369. — ISBN 83-87023-05-1
  2. 1 2 Dzieje domu przy ul. Piłsudskiego 4 (пол.) wsd.diecezja.krakow.pl Праверана 2011-02-20 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]