Палац Агінскіх (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Палац Агінскіх у Віцебску»)
«Рысунак места Віцебску 1664 году» — адзіная захаваная выява палацу Агінскіх, складзеная падчас акупацыі гораду расейскімі войскамі Аляксея Міхайлавіча.

Пала́ц Агі́нскіх у Ві́цебску — адзіная вядомая на сёньняшні дзень сядзіба Агінскіх, якая існавала на Віцебшчыне ў XVII стагодзьдзі. Уяўляла сабой арыгінальнае драўлянае палацавае збудаваньне з рысамі готыкі і рэнэсансу, у якім жылі прадстаўнікі як мінімум чатырох пакаленьняў князёў Агінскіх, нашчадкаў троцкага стольніка Самуэля Льва Агінскага[1]. Пабудовы віцебскай рэзыдэнцыі былі зьнішчаныя ўжо ў XVIII стагодзьдзі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьведчаньнем існаваньня прэзэнтабэльнай магнацкай рэзыдэнцыі Агінскіх у Віцебску зьяўляюцца зьвесткі пра дзейнасьць пры двары інструмэнтальнай капэлы віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага, якая, паводле паведамляеньняў газэты «Kurier Polski», абслугоўвала сямейныя і грамадзкія ўрачыстасьці[2].

У 1730 годзе яна іграла на прыёме, зладжаным з нагоды прызначэньня князя Марцыяна на пасаду віцебскага ваяводы; у жніўні 1731 году — на ўрачыстасьці ўнясеньня абраза Сьв. Юзэфа ў Віцебскі езуіцкі касьцёл; у 1742 годзе — на прыёме з нагоды атрыманьня сынам ваяводы Станіславам ордэна Белага Арла; у 1744 годзе — на вясельлі дачкі Марыяны[2].

Віцебская рэзыдэнцыя была зьнішчаная да канца XVIII ст. У першае дзесяцігодзьдзе XIX ст. побач або нават часткова на падмурках колішняга палаца Агінскіх быў узьведзены мураваны будынак езуіцкай вучэльні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Людміла Хмяльніцкая. Культурна-мэцэнацкая дзейнасьць князёў Агінскіх на Віцебшчыне // Гістарычна-культурныя ўзаемадачыненні. — Беларусь паміж Усходам і Захадам, ч. 2. — Менск: Нацыянальны навукова-асьветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1997. — (Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 6, Ч. 2). — ISBN 985-6419-04-2
  2. ^ а б Дадиомова О.В. Музыкальная культура городов Белоруссии в XVIII веке. — Мн.: 1992. — С. 18, 28, 71.