Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў | |
Палац Шырынаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Германавічы |
| Каардынаты | 55°24′38,82″ пн. ш. 27°43′40,21″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў на мапе Беларусі Палацава-паркавы комплекс Шырынаў | |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XVIII ст. у Германавічах. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дзісны. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаецца з палаца, гаспадарчых пабудоваў і парку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную сядзібу Шырынаў у Германавічах, якія набылі маёнтак у Гільзэнаў, збудавалі ў канцы XVIII ст. (па 1782 годзе).
З 1900-х гадоў у сядзібе разьмясьціўся Германавіцкі музэй культуры і побыту.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з пакатым вальмавым дахам. Вось сымэтрыі падкрэсьліваецца на галоўным фасадзе атыкам, на дваровым — рызалітам з трыкутным франтонам. Вуглы з бакоў вылучаюцца роўнымі рызалітамі, у якіх месьцяцца ўваходы, аформленыя прысьценнымі портыкамі. Сьцены аздабляюцца на першым паверсе рустам, на другім — калянадай. Плян анфілядны. У тарцах будынку знаходзяцца 3-маршавыя сходы.
Палац займае цэнтральнае месца ў кампазыцыі комплексу. Гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца ў паўнёва-ўсходняй частцы.
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сядзіба мае рэгулярны плян з геамэтрычна правільнымі дзялянкамі пладовага саду, агароду і шэрагам прастакутных ставоў. Да ракі спускаецца невялікі парк пэйзажнага тыпу[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.