Перайсьці да зьместу

Пакуль ты спаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пакуль ты спаў
па-ангельску: While You Were Sleeping
Жанр рамантычная камэдыя[d] і калядны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Брус Грын[d]
Вытворчасьць Hollywood Pictures[d] і Caravan Pictures[d]
Распаўсюд InterCom[d], Netflix, Дыснэй+[d] і Microsoft Store[d]
Дата выхаду 21 красавіка 1995[10], 27 ліпеня 1995[11] і 28 ліпеня 1995[12]
Працягласьць 103 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

«Паку́ль ты спаў» (па-ангельску: While You Were Sleeping) — амэрыканскі рамантычна-камэдыйны фільм 1995 году рэжысэра Джона Тэртэлтаўба. Галоўныя ролі выканалі Сандра Булак, Біл Пулман, Пітэр Галагер, Пітэр Бойл, Глыніс Джонз і Джэк Ўордэн. Фільм меў посьпех сярод крытыкаў, а таксама зарабіў шмат грошаў, то бок пры бюджэце ў 17 мільёнаў даляраў агульныя зборы склалі 182 мільёны даляраў. Булак і Пулман атрымалі ўхвалу за свае выкананьні роляў, а Булак таксама атрымала намінацыю на прэмію «Залаты Глёбус» як найлепшая акторка камэдыі альбо м’юзыклу. Першапачаткова роля Люсі прапановаўлася Дэмі Мур і Джуліі Робэртс, але яны адмовіліся ад яе[13]. Плянавалася, што дзея фільму будзе адбывацца ў Нью-Ёрку, але дзеля ашчаджэньня сродкаў было вырашана абраць Чыкага як месца ўсіх падзеяў[14].

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Люсі Элеанора Мадэрац (Сандра Булак) працуе прадавачкай у касе на станцыі Чыкагаўскага мэтрапалітэну. Яна ня мае сям’і і патаемна закаханая ў прыхожага пасажыра Пітэра Калагана (Пітэр Галагер), не зважаючы на тое, што яны не знаёмыя. На Каляды яна ратуе ягонае жыцьцё, пасьля таго як хуліганы скінулі яго на рэйкі пад надыходзячы цягнік. Яна суправаджае Пітэра ў непрытомнасьці ў шпіталь, дзе мэдычная сятра выпадкова пачула разважаньні Люсі аб тым, што зьбіраецца ажаніцца зь ім. Няслушна зразумеўшы, мэдычная сястра распавядае прыбылай сям’і Пітэра, што Люсі ёсьць нявестай пацярпелага.

Сытуацыя настолькі ўскладнілася, што Люсі ня палічыла, што ня можа растлумачыць праўду. Яна прыхоўвае слушнасьць зь некалькіх чыньнікаў, то бок яе бянтэжыць стан здароўя бабулі Пітэра, а таксама ёй вельмі спадабалася сям’я хлопца, і яна не жадаі іх расчароўваць. Пазьней увечары, калі ўжо нікога няма побач, Люсі завітвае ў пакой лякарні да Пітэра, які ўсё яшчэ знаходзіцца ў стане комы пасьля здарэньня, і выбачаецца перад ім і распавядае, чаму так абышлася, ведаючы, аднак, што Пітэр яе ня чуе. У гэты час ля пакою стаіць Пітэравы хросны бацька Сол (Джэк Ўордэн) і чуе Люсіны словы. Пазьней Сол прызнаецца, што чуў словы Люсі, і кажа, што будзе трымаць праўду пад сакрэтам, бо нешчасьлівы выпадак зьблізіў сям’ю разам. Ня маючы сям’ю і сяброў, Люсі становіцца настолькі захопленай Калаганамі і іхняй безумоўнай любоўю да яе, што яна ня можа ім выкрыць праўду, што Пітэр ня ведае яе. Яна праводзіць зь імі Каляды, а потым сустракае малодшага брата Пітэра Джэка (Біл Пулман), які павінен успадкаць бацьковую мэблевую справу, але жадае распачаць уласную. Джэк першапачаткова падазрона ставіцца да Люсі, спрабуючы выкрыць яе, але з часам закохваецца ў жанчыну, гэтак жа як і яна ў яго.

Пасьля Калядаў Пітэр вяртаецца ў прытомнасьць, але ня можа ўспомніць Люсі. Такія абставіны прыводзяць лекара на думку, што ў спалечніка амнэзія. Пітэр і Люсі праводзяць больш часу адзін з адным, а Сол пераконвае Пітэра, што яму трэба даць другі шанец дзяўчыне. Яна прымае прапанову ад Пітэра, але закаханая толькі ў Джэка. Напярэдадні вясельля Люсі спрабуе даведацца аб жаданьнях Джэка, але той ня хоча замінаць брату. Тым ня менш, на цырымоніі Люсі адмаўляецца ад Пітэра і расказвае Калаганам праўду. Празь некаторы час, калі Люсі працуе ў касе, Джэк закідвае ёй заручальны пярсьцёнак і робіць прапанову. Джэк і Люсі бяруць шлюб і зьязджаюць у мядовы месяц у Флярэнцыю. Люсі распавядае, што калі Пітэр спытаў яе, калі яна закахалася ў Джэка, яна адказала яму, што гэта было, пакуль ён спаў.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 80% зь сярэднім рэйтынгам 6,4/10, базуючыся на 61 рэцэнзіі крытыкаў. На іхную думку, не зважаючы на тое, што фільм пабудаваны з даволі простых і вядомых інгрэдыентаў, яны складзеныя гэтак па-майстэрску, што поруч з чароўным выкананьнем Сандры Булак робіць фільм добрым. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 67 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 20 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым прыхільныя водгукі. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму адзнаку A паводле шкалы ад А да F. Добра адгукнуўся пра фільм і крытык Робэрт Эбэрт, які назваў яго цёплым і добразычлівым[15].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]