Пажар у Гомелі (1701)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пажар 1701 году ў Гомелі — пажар у старосьцінскім Гомелі, у выніку якога згарэла замкавая Мікалаеўская царква. Вядомы паводле фрагмэнтарных зьвесткак Е. Беліцкага (Еўдакіма Раманава), які карыстаўся страчанымі на сёньня дакумэнтальнымі крыніцамі XVIII стагодзьдзя са збораў магілёўскай духоўнай кансісторыі. Прычыны, маштаб, абставіны, а таксама іншыя наступствы, апроч пагібелі храма, застаюцца нявысьветленымі.

Зьнішчаную ў агні царкву потым адбудавалі з дрэва «ня коштам у Богу зэшлага пана старосты (Фамы Красінскага), але па міласьці дабрадзеяў замежных расейскіх дабрачэсных»[1], гэта значыць на сабраныя яе протаярэем ахвяраваньні ў Маскоўшчыне[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белицкий Е. Под польским игом. II. Захват гомельских церквей // Вестник Виленского православного свято-духовского братства. — 15 марта. — 1907. — С. 26.
  2. ^ Жудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 17.