Падуст
Выгляд
| Падуст | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Надкляса | Касьцявыя рыбы |
| Атрад | Карпападобныя |
| Сямейства | Карпавыя |
| Род | Chondrostoma |
| Від | Падуст |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Chondrostoma nasus | |
Падуст (па-лацінску: Chondrostoma nasus) — рыба сямейства Карпавых (Cyprinidae). Дасягае ў даўжыню 50 сантымэтраў і вагі 1-1,5 кіляграмы. Вельмі рэдка падуст дасягае двух кіляграмаў. Зьяўляецца тыповай рачной рыбай. Зьлёгку сплошчанае з бакоў цела падуста забясьпечвае большую хуткасьць рыбы. Усе плаўнікі, акрамя хваставога, жаўтавата-аранжавыя. Сьпінны плаўнік дымкова-шэры.
Харчаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падуст харчуецца арганічнымі рэшткамі, што асядаюць на дно вадаёма і рознымі дробнымі доннымі бесхрыбетнымі. Найлепшыя ўмовы харчаваньня знаходзяцца на невялікай глыбіні, 0,4-1,8 мэтра, дзе грунт пакрыты дываном з водарасьцяў.
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |