Падкованос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Падкованос
Rhinolophus ferrumeguinum.jpg
Падкованос вялікі Rhinolophus ferrumequinum — тыповы від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Рукакрылыя (Chiroptera)
Надсямейства Rhinolophoidea
Сямейства Падкованосавыя (Rhinolophidae) Gray, 1825
Падсямейства Rhinolophinae Gray, 1825
Род Падкованос
Бінамінальная намэнклятура
Rhinolophus
Lacépède, 1799

Падкованос (Rhinolophus) — род сысуноў, што ўключае понад 100 відаў. Яны засяляюць поўдзень Эўропы, Афрыку, Азію, паўночную і ўсходнюю Аўстралію, а таксама шматлікія астравы Ціхага акіяна[1].

Марфалагічныя асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступ пад ноздрамі мае форму падковы. Большасьць падкованосаў цьмяна-карычневага або чырванавата-карычневага колеру. Іх поўсьць мае тэндэнцыю адбельвацца, таму некаторыя асобіны могуць стаць ярка-чырванавата-аранжавымі. Іх маса ад 4 да 28 грам. Самцы могуць быць некалькі буйней самак. Іх крылы шырокія і закругленыя, што робіць іх вельмі манеўранымі ў палёце. Зубная формула: 1/2, 1/1, 1–2/2–3, 3/3 = 28–32[1].

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падкованосы сустракаюцца ў розных умераных, трапічных і пустэльных біёмах як на высокіх, так і на нізкіх. Яны здабываюць корм як у лясах, так і на адкрытых прасторах. Для адпачынку яны выкарыстоўваюць пячоры, дзіркі на дрэвах, лісьце, шахты і будынкі. Віды, якія ўпадаюць у спячку (усе ва ўмераных рэгіёнах), могуць выкарыстоўваць розныя тыпы лежбішча ў летні і зімовы пэрыяд. Гэтыя кажаны альбо ловяць вусякоў у палёце, альбо бяруць вусякоў і павукоў з паверхняў. Падкованосы як і многія кажаны, могуць пражыць доўгае жыцьцё як для такіх дробных жывёл (да 30 гадоў)[1].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падкованосавыя (Rhinolophidae)

  • род Rhinolophus
  • род †Palaeonycteris

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Wund, M. and P. Myers (2009) Rhinolophidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 04.04.2021 г.