Перайсьці да зьместу

Паддубовік чырвананожкавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паддубовік чырвананожкавы
Паддубовік чырвананожкавы
Клясыфікацыя
НадцарстваВышэйшыя грыбы
ЦарстваГрыбы
ПадцарстваБазідыяміцэты
ПададдзелAgaricomycotina
КлясаАгарыкаміцэты
ПадклясаAgaricomycetidae
АтрадБалетавыя
СямействаБалетавыя
РодБаравікі
Бінамінальная намэнклятура
Boletus erythropus

Паддубовік чырвананожкавы, паддубовік плямісты (па-лацінску: Boletus erythropus) — від ядомага грыба з роду баравікоў сямейства балетавых. Распаўсюджаны ў Эўропе.

Сьвежы зрэз сінее празь некалькі сэкундаў

Дыямэтар шапачкі складае 5—20 см, шапачка мае паўшаравідную, падушкаападобную форму, навобмацак аксаміцістая, матавая, зрэдку сьлізьневая, з узростам можа рабіцца голай. Колер — каштанава-карычневы, цёмна-буры, цёмна-карычневы, чорна-буры, з магчымым аліўкавым або чырванаватым адценьнем.

Мякіш жаўтаваты ці ярка-жоўты, на зломе хутка сінее або прымае зеленавата-сіні колер, у ножцы — чырванаватая або бураватая, бяз смаку і водару.

Ножка 5—15 см вышынёй і 1,5—4 см таўшчынёй, цыліндрычная або клубнепадобная, бочкападобная, пазьней звычайна патоўшчаная зьнізу. Колер жоўта-чырвоны, з чырвонымі лускавінкамі ці кропкамі.

Споравы парашок буравата-аліўкавы, споры вераценападобныя, гладкія, 15 × 5 мкм.

Распаўсюджаны ў Эўропе, на Каўказе, ва Ўсходняй Сыбіры, радзей — у Заходняй Сыбіры і на поўдні Далёкага Ўсходу.

Утварае мікарызу зь ліставымі і хвайвымі дрэвамі (бук, дуб, яліна, ельніца), аддае перавагу кіслым глебам, сустракаецца ў лясох і ў багністай мясцовасьці, сярод імху.

Умоўна-ядомы грыб, прыдатны ў ежу пасьля варэньня (15 хвілінаў, вада зьліваецца), таксама для сушэньня.

  • Гарибова Л. В., Сидорова И. И. Грибы. Энциклопедия природы России. — М.: ABF, 1997.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паддубовік чырвананожкавысховішча мультымэдыйных матэрыялаў