Павал Богуш
Павал Богуш | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 студзеня 1996[1] (29 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 | БАТЭ | 0 (0) |
2016 | → Смалявічы | 9 (1) |
2016 | → Дняпро Магілёў | 10 (1) |
2017 | Дняпро Магілёў | 0 (0) |
2017 | Крумкачы | 2 (0) |
2018 | Мікашэвічы | 11 (0) |
2018—2019 | Андэрдог | 18 (10) |
2020 | Маладэчна-2018 | 0 (0) |
2021 | Узда | 1 (0) |
2023 | Юні Ікс Лабс | 0 (0) |
Павал Богуш (нар. 24 студзеня 1996 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец менскага МТЗ-РІПА. Яшчэ юнаком трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ, дзе з 2013 году пачаў выступаць за дубль. Увосень 2014 году разам з барысаўскай камандай браў удзел у Юніёрскай лізе УЭФА. 18 ліпеня 2015 году згуляў за БАТЭ у першым матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), калі на полі выйшлі пераважна дублёры барысаўчанаў.
У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[2], які стаў фарм-клюбам барысаўчанаў. Аднак, ужо ў ліпені пакінуў Смалявічы[3] і ў жніўні стаў гульцом сталічнага «Промня»[4]. У сакавіку 2017 году перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[5], аднак не згуляў ніводнага матча.
У жніўні 2017 году далучыўся да «Крумкачоў», дзе гуляў перадусім за дубль. 20 кастрычніка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Гарадзеяй» (0:3). У першай палове 2018 году выступаў за мікашэвіцкі «Граніт»[6], аднак у ліпені на ўзаемную згоду з клюбам скасаваў кантракт[7]. З жніўня 2018 году выступаў за клюб «Чысьць»[8]. У сэзоне 2019 году застаўся гульцом клюбу, які зьмяніў назву на «Андэрдог». У красавіку 2020 году, пасьля таго як чысьцінскі клюб ня быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, далучыўся да «Маладэчна», аднак гэтак і не згуляў за гэты клюб і неўзабаве пакінуў яго.
У чэрвені 2021 году далучыўся да «Ўзды», аднак згуляў толькі ў адным матчы і неўзабаве пакінуў каманду.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 2012 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе адзначыўся голам у браму зборнай Армэніі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Крумкачы | 2017 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 |
Граніт | 2018 | Першая ліга | 11 | 0 |
Чысьць | 9 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Pavel Bogush // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша (рас.)
- ^ Богуш и Бурый покинули «Смолевичи-СТИ» (рас.)
- ^ «Луч» арендовал у БАТЭ Богуша, Бурого и Ровбута (рас.)
- ^ Богуш подписал контракт с «Лучом» (рас.)
- ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ^ Первая лига. Тур 14. Садовский вне игры (рас.) Архіўная копія ад 2021-06-29 г.
- ^ Белорусская федерация футбола(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Андэрдог» Чысьць
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Футбалісты клюбу «Ўзда»
- Футбалісты клюбу «Юні» Менск
- Беларускія футбалісты