Ошцьепак
Ошцьепак (па-славацку: oštiepok, мн. л. oštiepky) — традыцыйны славацкі татранскі авечы сыр эліптычнае формы. Зьяўляецца зарэгістраванай таварнай маркай пад геаграфічнай пратэкцыяй(en) Эўразьвязу.
Вырабляецца са сьвежага салодкага сыру, які набіваюць у драўляныя круглыя формы і пакідаюць на пэўны час. Усе формы маюць прыкладна аднолькавы памер. Пасьля сыр апускаюць у цёплую салёную ваду і трымаюць, пакуль ён не набракне сольлю. Высахлы сыр дзякуючы знаходжаньню ў салёнай вадзе станае трывалым, набывае скарынку і жаўтаваты колер.
Тлустасьць блізу 33%. Смакам і кансыстэнцыяй ошцьепак нагадвае іншы вядомы сыр — вэнджаную парэніцу.
У Польшчы таксама існуе падобны сыр, які завецца асцыпек (польск. oscypek), адрозны суадносінамі інгрэдыентаў, працэсам вытворчасьці і смакавымі якасьцямі. З гэтай прычыны 29 траўня 2007 году міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Славаччыны Анджэй Лепер і Міраслаў Юрэня падпісалі пагадненьне пра тое, што ошцьепак і асцыпек мусяць быць прызнаныя рознымі прадуктамі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асцыпек — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ошцьепак і асцыпек (славацк.)
- Славацкія авечыя сыры (рас.)