Ліптаўскі сыр
Выгляд
Ліптаўскі сыр (па-славацку: Liptovský syr, па-нямецку: Liptauer) — традыцыйная страва ў Славаччыне і Аўстрыі. Назву сыру даў рэгіён Ліптаў, адкуль страва паходзіць. Ліптаўскі сыр — сумесь брынзы з маслам, чырвоным салодкім перцам, чорным перцам і іншымі спэцыямі. Ліптаўскі сыр намазваецца на хлеб. Цікава, што ў Славаччыне ліптаўскі сыр хутчэй рэгіянальная страва, у той час як у Аўстрыі ён шырока распаўсюджаны.