Орду
Орду | |
Краіна: | Турэччына |
Тэлефонны код: | 0452 |
Паштовы індэкс: | 52100–52200 |
![]() | |
http://www.ordu.bel.tr/ |
Орду (па-турэцку: Ordu) — горад у паўночнай Турцыі, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Орду, порт на Чорным моры. 147 тыс. жыхароў (2012).
«Орду» па-турэцку азначае «армія» (адсюль: арда ў беларускай мове, horde — у ангельскай) і паходзіць ад таго ж цюркскага кораня, што і урду (першапачаткова Zaban-e-Urdu-e-Mualla — «мова ўзьнёслай арміі» — афіцыйная мова Пакістана). Такое імя горад атрымаў у 15 стагодзьдзі з-за таго, што быў штаб-кватэрай арміі Асманскай імпэрыі.
Сучасны Орду — эканамічна разьвіты горад, цэнтар прамысловасьці па перапрацоўцы ляснога арэха.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Орду — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў