Перайсьці да зьместу

Ніка Штэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніка Штэр
па-нямецку: Nico Stehr
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1942(1942-03-19) (82 гады)
Месца нараджэньня Бэрлін
Месца вучобы ўнівэрсытэт штату Арэгон
ўнівэрсытэт Брытанскай Калюмбіі
Занятак сацыёляг, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік-дакумэнталіст
Навуковая сфэра культуралёгія
Месца працы ўнівэрсытэт Цэпэлін
Сябра ў Еўрапейская акадэмія навук і мастацтваў[d]
Навуковая ступень доктарская ступень[d][1]

Ніка Штэр (па-нямецку: Nico Stehr, нарадзіўся ў 1942, Бэрлін) — нямецкі дасьледчык культуры, прафэсар навук аб культуры ва ўнівэрсытэце Цэпэлін у Фрыдрыхсгафэне.

У 1967—2000 гадах вучыўся і праводзіў дасьледаваньні у амэрыканскіх і канадзкіх унівэрсытэтах, напрыканцы — як прафэсар-дасьледчык у інстытуце працяглых студыяў імя Пітэра Валя ва ўнівэрсытэце Брытанскай Калюмбіі ў Ванкувэры (Канада). Папулярнай у навуковых, палітычных і бізнэс-колах стала назва ягонай кнігі 1986 г. пад назвай «Грамадзтва ведаў». У 2002—2003 акадэмічным годзе Штэр быў прафэсарам факультэту чалавечых і сацыяльных навук у Венскім унівэрсытэце. Таксама зьяўляецца старэйшым навуковым супрацоўнікам інстытуту Дасьледаваньняў устойлівага разьвіцьця ўнівэрсытэту Брытанскай Калюмбіі (Ванкувэр). Супрацоўнік Інстытуту навук аб культуры Эсэна, а таксама Каралеўскай суполкі Канады (Атава). Заснавальнік і рэдактар (да 2006 г.) «Канадзкага часопісу сацыялёгіі». Ад 2004 г. Штэр займае пасаду прафэсара культурных навук (пасада ў гонар Карла Манхайма) у прыватным унівэрсытэце Цэпэлін у Фрыдрыхсгафэне (Бодэнзээ). Ад пачатку 2006 г. Штэр праводзіць ва ўнівэрсытэце Цэпэлін трохгадовы праект, замоўлены Эўрапейскай камісіяй аб грамадзка-палітычных сродках і спосабах звароту з т. зв. канвэргентнымі тэхналёгіямі (г. зн. біятэхналёгіі, нанатэхналёгіі, навукі аб інфармацыі і пазнаньні).

Манаграфіі:

  • Practical Knowledge. Applying Social Science Knowledge (Sage, 1992); ISBN 0-8039-8699-8
  • Knowledge Societies (Sage, 1994); ISBN 0-8039-7892-8
  • Die Zerbrechlichkeit moderner Gesellschaften. Die Grenzen der Macht und die Chancen des Individuums (Velbrück Wissenschaft, 2000);ISBN 3-934730-18-3
  • Wissen und Wirtschaften. Die gesellschaftlichen Grundlagen der modernen Ökonomie (Suhrkamp, 2001); ISBN 3-518-29107-6
  • The Fragility of Modern Societies. Knowledge and Risk in the Information Age (Sage, 2001); ISBN 9780761953487
  • Knowledge and Economic Conduct. The Social Foundations of the Modern Economy (University of Toronto Press, 2002); ISBN 0-8020-0905-0
  • Wissenspolitik. Die Überwachung des Wissens (Suhrkamp Verlag, 2003); ISBN 3-518-29215-3
  • Die Moralisierung der Märkte (Suhrkamp, 2007); ISBN 978-3-518-29431-4
  • Moral Markets. How Knowledge and Affluence Change Consumers and Producers (Paradigm Publishers, 2008); ISBN 978-1-59451-456-2

Таксама мае сумесныя працы. Рэдактар шматлікіх калектыўных манаграфіяў.


  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #120472732 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.