Наша альтэрнатыва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наша альтэрнатыва
Складанка розных выканаўцаў
Выдавец «Фан-клюб беларускай музыкі»
Прадусар Віталь Супрановіч

«Наша альтэрнатыва» — складанка песень беларускамоўных альтэрнатыўных гуртоў. Сярод удзельнікаў кампіляцыі гурты Partyzone, Sciana, SOK, «Голая манашка», «Глюкі», ZM99 (экс-«Зьмяя»), Unia, Tarpach ды іншыя.

На дыску прадстаўленыя кампазыцыі гуртоў з усёй Беларусі, а таксама Беласточчыны — RIMA і 5set5. Грунтоўны інфармацыйны буклет-укладыш утрымлівае зьвесткі пра гісторыю, склад, стыль, дыскаграфію і апошнія навіны прадстаўленых на кампіляцыі гуртоў. Афіцыйная прэзэнтацыя складанкі адбылася ў сярэдзіне кастрычніка 2009 году на хвалях інтэрнэт-радыёстанцыі «АПЛЮС РОК».

Сьпіс песень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ZM99 — «Бывай2восеньдзецям»
  2. Tlusta Lusta — «De Sad»
  3. SOK — «Ведаю»
  4. Ann Core — «Адпусьці»
  5. Lavatrina — «Зоркі»
  6. Голая манашка — «Дэпрэсьняк»
  7. Мутнаевока — «Разрываю»
  8. Unia — «З-пад белага камушыка»
  9. Zatoczka — «Заточка»
  10. Nevma — «Дзьве ружы»
  11. Partyzone — «Мы ляцім»
  12. Tarpach — «Нікому такога»
  13. Sciana — «2 000 000»
  14. Glofira — «Рух часу»
  15. 5set5 — «Бяссоньніца»
  16. intra muros — «Успышка зьлева»
  17. LaBo — «Аэрапорты для анёлаў»
  18. RIMA — «Ненармальны я»
  19. Jenowa — «Жывыя»
  20. Глюкі — «Бруд»

Выдаўцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]