Нацыянальны тэатар опэры і балету Альбаніі
41°19′43″ пн. ш. 19°49′10″ у. д.HGЯO
| Нацыянальны тэатар опэры і балету Альбаніі | |
| па-альбанску: Teatri i Operas dhe i Baletit | |
| Дата ўтварэньня | 29 лістапада 1953 (72 гады таму) |
|---|---|
| Тып | тэатар |
| Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
| Месцазнаходжаньне | Тырана, плошча Скандэрбэга |
Нацыянальны тэатар опэры і балету Альбаніі (па-альбанску: Teatri i Operas dhe i Baletit, TOB) — опэрны тэатар у Альбаніі. Разьмешчаны ў сталіцы краіны — Тыране[1]. Тэатар знаходзіцца ў Палацы культуры Тыраны ў самым цэнтры гораду на плошчы Скандэрбэга.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Быў заснаваны 29 лістапада 1953 году. Спачатку ўстанова месьцілася ў памяшканьні Акадэміі музыкі і мастацтваў Альбаніі, а праз 10 гадоў пераехала ў пабудаваны з дапамогай СССР Палац культуры Тыраны, дзе знаходзіцца і дагэтуль, дзелячы будынак з Нацыянальнай бібліятэкай Альбаніі.
Нацыянальны тэатар опэры і балету Альбаніі падпарадкаваны Міністэрству культуры, моладзі і спорту Альбаніі і фінансуецца зь дзяржаўнага бюджэту. У 2000-я калектыў тэатру налічваў каля 200 чалавек.