Нацыянальная бібліятэка Альбаніі
| Нацыянальная бібліятэка Альбаніі | |
| па-альбанску: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë | |
| | |
| Абрэвіятура | НБА |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 1920 |
| Тып | Бібліятэка |
| Юрыдычны статус | Дзяржаўная ўстанова |
| Штаб-кватэра | Тырана |
| Каардынаты | 41°19′42″ пн. ш. 19°49′11″ у. д.HGЯO |
| Кіраўнік | Аўрэл Пласары |
| Матчына кампанія | Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Альбаніі |
| Сайт | |
Нацыянальная бібліятэка Альбаніі (па-альбанску: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë) знаходзіцца ў сталіцы краіны Тыране[1]. Бібліятэка была заснавана ў 1920 годзе[2] і афіцыйна адкрытая 10 сьнежня 1922 году.[2][3]
Нацыянальная бібліятэка Альбаніі (НБА) — найважнейшы нацыянальны культурны інстытут, найстарэйшы ў Альбанскай дзяржаве. Бібліятэка займае 2 будынкі і працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Альбаніі. У задачы бібліятэкі ўваходзіць збор, апрацоўка, аднаўленьне, захоўваньне і давядзеньне да чытачоў пісьмовых і іншых матэрыялаў, якія распавядаюць пра гістарычную і культурную спадчыну альбанскага народу. На нацыянальным узроўні яна ладзіць бібліятэчную адукацыю і павышэньне прафэсійнай адукацыі, таксама выконвае ролю навукова-дасьледчага цэнтру ў вобласьці бібліятэчнай справы.
У склад збораў бібліятэкі ўваходзяць кнігі, пэрыядычныя выданьні, мапы, атлясы, мікрастужкі і іншыя бібліятэчныя адзінкі захоўваньня. Асобныя зборы цікавыя як у кантэксьце альбанскай, так і эўрапейскай культуры. Бібліятэка звычайна працуе 72 гадзіны ў тыдзень для асобаў старэйшых за 16 гадоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ National Library of the Republic of Albania LibDex, 2014-04-23}}
- 1 2 Etleva Domi National Library of Albania, Encyclopedia of Library and Information Science, 2003-06-23
- ↑ Albanian National Bibliography University of Illinois at Urbana-Champaign