Нацыянальны атляс Беларусі
Нацыянальны атляс Беларусі | |
Нацыянальны атлас Беларусі | |
Аўтар: | М. Мясьніковіч (рэд.) |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 2000—2002 |
Публікацыя: | 2002 |
Выдавецтва: | Белкартаграфія |
Колькасьць старонак: | 292 |
ISBN: | 985-6625-09-02 |
Электронная вэрсія |
Нацыянальны атляс Беларусі — фундамэнтальнае навукова-даведачнае афіцыйнае дзяржаўнае выданьне Рэспублікі Беларусь: картаграфічны твор (атляс), у якім зьмешчаная сучасная інфармацыя пра Беларусь, ён характарызуе прыродныя ўмовы і рэсурсы, дэмаграфічную, эканамічную, гістарычную сытуацыю ў Беларусі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атляс складаецца з 19 разьдзелаў.
Фармат кнігі — 40x47 см, яе вага — каля 5 кіляграмаў, якія даюць поўнае ўяўленне пра Беларусь: пра яе тэрыторыі, клімаце, жывёльным і раслінным свеце, экалогіі, насельніцтве, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, культуры, знешніх сувязях, гісторыі.
Першы прадстаўніцкі наклад кнігі склаў 2 тысячы асобнікаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перадумовай да стварэньня Нацыянальнага атляса стаў указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 траўня 1999 году № 269. Быў вызначаны каардынацыйны савет, які складаўся з 10 чалавек, большасьць зь якіх дырэктары навукова-дасьледчых інстытутаў і з навуковымі ступенямі: І. І. Пашкевіч, Г. І. Кузьняцоў, А. І. Кавалёў, А. В. Казулін, М. П. Касьцюк, В. Ф. Логінаў, У. І. Парфёнаў, М. М. Пікулік, І. І. Пірожнік, С. К. Рахманаў. Заказчык атляса — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Атляс створаны каля 450 спэцыялістамі з больш чым 60 арганізацыяў[1]. Атляс выйшаў у сьвет у 2002 годзе.
Пасьля 2020 году плянуецца абнавіць «Нацыянальны атляс Беларусі» і стварыць электронную вэрсію атлясу[2][3].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віктар Цемушаў у 2003 годзе падрабязна разгледзеў і раскрытыкаваў чатыры гістарычныя мапы з разьдзелу «Гісторыя» Нацыянальнага атлясу Беларусі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Национальный атлас Республики Беларусь (тв. переплет) (рас.)
- ^ «Национальный атлас Беларуси» может стать электронным (рас.) / 06.03.2019
- ^ «Национальный атлас Беларуси» – визитную карточку страны и базу для создания национальных географических информационных систем планируется обновить после 2020 года (рас.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, 06.03.2019
- ^ Віктар Цемушаў. Праблемы развіцця гістарычнай геаграфіі Беларусі // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. Сшытак 1-2 (18-19). Снежань 2003. С. 228-255.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 траўня 1999 г. № 269
- Каб людзьмі звацца! // sb.by, 03.06.2003