Георгі Іванавіч Кузьняцоў
| Георгі Кузьняцоў | |
| Старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 5 траўня 2006 — 27 сьнежня 2014 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Наступнік | Андрэй Гаеў |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 28 жніўня 1950 (75 гадоў) в. Старына, Барысаўскі раён, Менская вобласьць, БССР |
| Адукацыя | Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія |
Гео́ргі Іва́навіч Кузьняцо́ў (нарадзіўся 28 жніўня 1950 году, в. Старына, Барысаўскі раён, Менская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (2006—2014).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1950 годзе ў в. Старына Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларускай ССР.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў інжынэрам і старшым інжынэрам інстытуту «Белгіпразем», інжынэрам глебава-экалягічнай экспэдыцыі ў Лібіі.
1991—1995 — намесьнік старшыні Камітэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаваньні пры Савеце Міністраў. 1995—1997 — старшыня Камітэту па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. 1997—2001 — старшыня Дзяржаўнага камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. 2001—2006 — старшыня Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў. З 5 траўня 2006 да 27 сьнежня 2014 году — старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Беларусі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)