Натальля Ярэська
Натальля Ярэська | |
2 сьнежня 2014 — 14 красавіка 2016 | |
Папярэднік | Аляксандар Шлапак[d] |
Наступнік | Аляксандар Данілюк[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
24 красавіка 1965 (58 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Натальля Ярэська (па-ўкраінску: Наталія Енн Яресько; нар. 24 красавіка 1965, Элмгурст, Іліной, ЗША) — украінская грамадзкая дзяячка і прадпрымальніца, сузаснавальніца і партнэр-кіраўнік кампаніі «Horizon Capital» з сакавіка 2006 да сьнежня 2014 году, прэзыдэнт і галоўны выканаўчы дырэктар «Western NIS Enterprise Fund» (WNISEF) зь лютага 2001 да сьнежня 2014, міністар фінансаў Украіны (2 сьнежня 2014 — 14 красавіка 2016). У 2017-2022 гадах была выканаўчым дырэктам Рады фінансавага кіраваньня і кантролю ў Пуэрта-Рыка[1].
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2010 годзе ўвайшла ў 10 самых уплывовых замежнікаў Украіны згодна рэйтынгу часопісу «Фокус»[2].
У тым жа годзе стала першай у «Топ-100 украінскіх бізнэс-лэдзі» у газэце «Дело»[3].
У 2011 годзе заняла 44-е месца ў рэйтынгу самых уплывовых жанчын Украіны згодна рэйтынгу часопісу «Фокус»[4].