Насельніцтва Кітаю
Падкляса ад | насельніцтва Азіі |
---|---|
Краіна | Кітай |
Цяперашняе месцазнаходжаньне | Кітай |
Насельніцтва Кітаю — сукупнасьць людзей, якія пражываюць у Кітаі.
Ад 1981 году перавышала 1 млрд чалавек. Ад 1 лістапада па 10 сьнежня 2020 году прайшоў 7-ы перапіс насельніцтва Кітаю, паводле якога на 1 лістапада ў мацерыковым Кітаі без Ганконгу і Макао налічвалася 1 411 778 724 жыхароў. Мужчыны складалі 51,24 %. На людзей у веку ад 15 да 59 гадоў прыпадала 63,35 %. Пры гэтым 34,51 % мелі базавую асьвету, 24,77 % — пачатковую, 15,47 % — найвышэйшую ўнівэрсытэцкую і 15,09 % скончылі сярэднюю школу. Кітайцы складалі 91,11 % насельніцтва.
За 1949—1979 гады насельніцтва КНР вырасла зь 540 млн да 969 млн чалавек. У 1980—2015 гадох урад Кітаю праводзіў палітыку «адна сям’я — адно дзіця», паводле якой змушаў жанчынаў да спарону пры адсутнасьці платы за роды дзіця больш як сярэднегадавога даходу. Ад 1983 году жанчынаў пачалі змушаць да плоцевага стэылізаваньня па нараджэньні 2-га дзіцяці. У выніку далейшы рост насельніцтва запаволіўся[1]. Папярэднія перапісы насельніцтва ладзілі ў 1953, 1964, 1982, 1990, 2000 і 2010 гадох.
Год перапісу | Колькасьць насельніцтва | % зьмяненьня |
---|---|---|
1953 | 582 603 417 | |
1964 | 694 581 759 | ▲+19 % |
1982 | 1 008 175 288 | ▲+45 % |
1990 | 1 133 682 501 | ▲+12 % |
2000 | 1 265 830 000 | ▲+11 % |
2010 | 1 339 724 852 | ▲+5 % |
2020 | 1 411 778 724 | ▲+5 % |
У студзені 2023 году Дзяржаўная статыстычная ўправа Кітаю абнародавала даклад, паводле якога ў 2022 годзе насельніцтва Кітаю паменшала на 850 000 чалавек да 1 411 750 000. За год нарадзілася 9,56 млн дзяцей і памерла 10,41 млн жыхароў. Пры гэтым лік жанчынаў у веку 25—35 гадоў скараціўся на 4 млн чалавек. Гэта было першае скарачэньне насельніцтва ад 1961 году, калі адбываўся вялікі кітайскі голад. Чыньнікам паслужылі высокія цэны на асьвету дзяцей[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б У Кітаі за мінулы год насельніцтва скарацілася на 850 тысяч чалавек // Беларускае радыё «Рацыя», 17 студзеня 2023 г. Архіўная копія ад 17 студзеня 2023 г. Праверана 18 студзеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |