Нарчэпінг
| Нарчэпінг швэдз. Norrköping | |||
| Населены пункт | |||
Ратуша | |||
| |||
| Краіна | Швэцыя | ||
|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||
| Плошча | 35,68 км² | ||
| Вышыня НУМ | 0 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 58°36′ пн. ш. 16°12′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 93 765 чал. (2015) | ||
| Афіцыйная мова | швэдзкая мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 011 | ||
| Паштовы індэкс | 60x xx | ||
| Сайт | www.norrkoping.se | ||
| Нарчэпінг на мапе Швэцыі Нарчэпінг | |||
Нарчэпінг (па-швэдзку: Norrköping) — горад у Швэцыі, прыкладна за 160 км на паўднёвы захад ад Стакгольму, у ляндскапе Эстэр’ётлянд і аднайменным лэне, у якім паводле колькасьці насельніцтва ён саступае толькі Лінчэпінгу, а таксама цэнтар камуны Нарчэпінг. Насельніцтва — 93 765 чалавек (2015 год).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нарчэпінг атрымаў гарадзкія прывілеі ў 1384 годзе. Росквіт гораду прыйшоўся на XVII стагодзьдзе, калі нідэрляндзкі (з сучаснай Бэльгіі) прадпрымальнік Люіс дэ Гээр заснаваў тут між іншым, папяровую фабрыку, некалькі фабрыкаў па вытворчасьці зброі, вопраткі, а таксама майстэрню караблёў. У гэты час Нарчэпінг быў другім паводле колькасьці насельніцтва горадам Швэцыі (цяпер толькі дзясяты). У 1719, у часе Вялікай Паўночнай вайны горад быў разбураны й разрабаваны расейскімі войскамі, аднак пасьля вайны й да канца XIX стагодзьдзя, працягваў заставацца другім паводле значнасьці горадам краіны. У тым самым 1719 годзе ў Нарчэпінгу была заснаваная найстарэйшая зь існых дагэтуль у Швэцыі газэтаў «Norrköpings tidningar». У XIX стагодзьдзі горад становіцца й значным цэнтрам вытворчасьці тэкстылю, і толькі ў 1970-я гг. страчвае свае пазыцыі ў гэтым кірунку. У XXI стагодзьдзі Нарчэпінг, разам з суседнім Лінчэпінгам утварае чацьверты паводле колькасьці насельніцтва й эканамічнай значнасьці Рэгіён Вялікіх гарадоў Швэцыі.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарчэпінг, разам з Стакгольмам, Гётэборгам і Люндам зьяўляецца адным з чатырох гарадоў Швэцыі, якія маюць свой трамвай.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ратуша (1907—1910)
- Царква Ядвігі (Hedvigkyrka, 1673, пабудавана на месцы былога замку)
- Царква Сьв. Уляфа (1765—1767)
- Парк Карла Югана з помнікам гэтаму каралю й сусьветнавядомай клюмбай кактусаў (высаджваецца штогод у летні час)
- Музэй Працы
- Музэй Мастацтваў
- Музэй пэтрогліфаў у раёне Гімэльсталюнд
- Руіны замку Юганісборг (1614, разбураны расейцамі ў 1719)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Нарчэпінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў