Кактусы

Кактусы, таксама Кактусавыя (Cactaceae) — сямейства шматгадовых сукулентных расьлін з парадку гвазьдзікакветныя.
Падзяляецца на чатыры падсямействы.
Лічыцца, што кактусы вылучыліся эвалюцыйна каля 30-40 млн гадоў таму, калі Паўднёвая Амэрыка і Афрыка былі ўжо значна разьнесеныя адзін ад адной тэктанічнымі працэсамі, але Паўночная Амэрыка яшчэ не была злучаная з Паўднёвай. Хоць выкапнёвых рэштак кактусаў на сёньняшні дзень ня знойдзена, лічыцца, што ўзьніклі яны ў Паўднёвай Амэрыцы і адносна нядаўна — 5-10 мільёнаў гадоў таму — распаўсюдзіліся на паўночны кантынэнт.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кактусы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў