Радыкальная партыя Алега Ляшко
Радыкальная партыя Алега Ляшко | |
![]() | |
Лідэр партыі | Алег Ляшко |
---|---|
Дата заснаваньня | 28 верасьня 2010 |
Штаб-кватэра | Мікалаеў, Украіна |
Афіцыйны сайт | http://www.sdpuo.com/ |
Радыка́льная па́ртыя Але́га Ляшко́ (ранейшая назва — Украі́нская Радыка́льна-Дэмакраты́чная па́ртыя па-ўкраінску: Украї́нська Радика́льно-Демократи́чна Па́ртія) — сучасная партыя ва Ўкраіне, якую ўзначальвае Алег Ляшко.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Украінська Радыкальна-Дэмакратычная партыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Украінская Радыкальна-Дэмакратычная партыя была створаная на ўстаноўчым зьезьдзе ў месьце Мікалаеў 18 жніўня 2010. Зарэгістраваная ў Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны 28 верасьня 2010 року і стала 184-й партыяй, зарэгістраванай ва Ўкраіне[1][2][3].
На час стварэньня партыі яе ўзначальваў Уладзіслаў Цяліпка. Па стане на 1 чэрвеня 2011 року была прадстаўленая ў 24 з 27 абласьцей Украіны.
Радыкальная партыя Алега Ляшко[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
8 жніўня 2011 року новым лідэрам партыі стаў народны дэпутат у Вярхоўнай радзе Ўкраіны Алег Ляшко, партыю перайменавалі ў «Радыкальную партыю Алега Ляшко»[4]
Першым намесьнікам кіраўніка стаў Юры Сухін, яшчэ адным намесьнікам прызначылі Ўладзіслава Цяліпку[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Мін’юстом зареєстровано Українську Радикально-Демократичну Партію — Офіційне повідомлення на сайті Міністерства юстиції України.
- ^ Мін’юст зареєстрував «Українську радикально-демократичну партію» — Вкурсе, 13 жовтня 2010, о 09:34.
- ^ УРДП, Державна реєстраційна служба України
- ^ Українська Радикально-Демократична Партія перейменувалася в Радикальну партію Олега Ляшка. ТСН, 9 серпня, 2011 15:08.
- ^ В Києві пройшов з'їзд Радикальної партії Олега Ляшка — Блог Олега Ляшка. 8 серпня 2011 року о 15:44.