Перайсьці да зьместу

Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР
Абрэвіятура Наркамасьветы БССР
Папярэднік Камісарыят асьветы Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі (1919)
Камісарыят народнай асьветы БССР (1919)
Камісарыят асьветы Ваенрэўкаму БССР (1920)
Наступнік Міністэрства асьветы БССР
Дата ўтварэньня 17 сьнежня 1920
Дата спыненьня існаваньня 26 сакавіка 1946
Штаб-кватэра Менск
Кіроўны орган Савет народных камісараў БССР

Наро́дны камісарыя́т асьве́ты Белару́скай ССР быў утвораны 17 сьнежня 1920 году на базе Камісарыяту асьветы Ваенрэўкаму БССР. З 1946 году пераўтвораны ў Міністэрства асьветы БССР.

У сьнежні 1920 году Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР зрабіў Надзвычайную камісію ліквідацыі непісьменнасьці свай спэцыяльнай камісіяй, якая кіравала навучаньнем малапісьменных у 1920—1930 гадах. У 1921—1922 навучальным годзе ў школах для непісьменных займалася 12 200 чалавек. У 1923 годзе стварылі грамадзкае аб’яднаньне «Далоў непісьменнасьць», удзельнікаў якой зь ліку інтэлегенцыі, навучэнцаў і работнікаў называлі культармейцамі. У 1929 годзе ў БССР працавала каля 4000 гурткоў і пунктаў ліквідацыі непісьменнасьці на 75 000 навучэнцаў. Да 1932 году ў Беларускай ССР пераадолелі непісьменнасьць сярод дарослага насельніцтва[1].

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 11 сьнежня 2013. — № 233 (27598). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  • Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965—1991 гг.). В 3 ч. Ч. 3. — Минск, 2000. — С. 54, 58.