Анані Дзякаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Анані Дзякаў
Народны камісар асьветы Беларускай ССР
ліпень 1936 — 11 траўня 1937
Прэм’ер-міністар: Мікалай Галадзед
Папярэднік: Аляксандар Чарнушэвіч
Наступнік: Аляксандар Варончанка
4-ы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
люты 1934 — верасень 1935
Папярэднік: Іван Ермакоў
Наступнік: Нічыпар Бладыка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 кастрычніка 1896
вёска Багданаўка, Амсьціслаўскі павет, Магілёўская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр: 29 кастрычніка 1937
Менск, Беларуская ССР, СССР
Партыя: Усесаюзная камуністычная партыя (з 1918 г.)
Сужэнец: жанаты
Дзеці: двое
Бацька: Іван Дзякаў
Адукацыя: Інстытут чырвонай прафэсуры(ru) (Масква, 1934)

Анані Іванавіч Дзякаў (1896; в. Багданаўка, цяпер Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — 1937; Менск, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч і пэдагог Беларусі. 4-ы рэктар БДУ (1934—1935).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў зь сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.

Удзельнічаў у 1-й сусьветнай вайне. За мужнасьць у баях атрымаў афіцэрскае званьне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 — намесьнік старшыні Амсьціслаўскага павятовага выканкаму. У 1924 годзе прызначаны намесьнікам старшыні (потым старшынём) Магілёўскага акруговага выканкаму.

У ліпені 1928 году накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў пры­значаны намесьнікам старшыні (пазьней старшынём) Віцебскага выканкаму. У 1930—1934 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафэсуры.

Зь лютага 1934 — намесьнік рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 году загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асьветы БССР.

Арыштаваны 11 траўня 1937 году ў Менску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асьве­ты» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 году ва ўнутранай турме НКУС у Менску ў ходзе масавага расстрэлу. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 3 красавіка 1957. Асабовая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Іван Ермакоў
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1934—1935
Наступнік
Аляксей Кучынскі