Народная гаспадарка СССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Наро́дная гаспада́рка СССР — сукупнасьць прадпрыемстваў СССР[1], вытворчасьці, якія былі заснаваныя на сацыялістычнае ўласнасьці на сродкі вытворчасьці. Слова народнае па мысьлі савецкага партыйнага начальства павінна было ўказываць на тое, што ўласьнік у СССР — савецкі народ.

Народная гаспадарка СССР дзялілася на дзьве вялікія галіны дзейнасьці:

  • вытворчая
    • прамысловасьць
    • сельская гаспадарка
    • будаўніцтва
    • перавозкі грузаў, сувязь па абслугоўваньню вытворчасьці
    • збор, забясьпячэньне, раздача, рынак
  • невытворчая
    • ахова здароўя, грамадзкая апека
    • навука, культура, навучаньне, мастацтва
    • жыльлёва-камунальная гаспадарка, побытавае абслугоўваньне насельніцтва
    • перавозкі людзей, сувязь па абслугоўваньню насельніцтва
    • кіраваньне, страхаваньне

Невытворчая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Невытворчая дзейнасьць народнае гаспадаркі ўключала галіны, якія чынілі лякарскае культурна-бытавое абслугоўваньне насельніцтва, кіраваньне, задумваньне і іншая грамадзка неабходная дзейнасьць. Невытворчая дзейнасьць мела вялікае значэньне для паляпшэньне ўмоваў работы, павышэньня ўзроўню жыцьця савецкага народу.

Вытворчая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытворчая дзейнасьць народнае гаспадаркі ўключае ўсе галіны гаспадаркі, якія ствараюць і даюць насельніцтву рэчы (вырабы). У прамысловасьці, сельскае гаспадарцы, будаўніцтве ствараліся неабходныя для грамадзтва сродкі вытворчасьці (сыравіна, машыны, збудаваньні і інш.) і прадметы спажываньня (ежа, адзеньне, абутак і інш.). Перавозкі грузаў, сувязь па абслугоўваньню вытворчасьці, збор, забясьпячэньне, раздача, рынак таксама адносіцца да вытворчае дзейнасьці, бо яны дапамагаюць перадаваць вырабы іх спажыўцам.

Вядучая галіна вытворчае дзейнасьці — прамысловасьць. Аснову магутнасьці СССР складала цяжкая прамысловасьць. Яе разьвіцьцё ў СССР ставілася вышэй за іншыя галіны гаспадаркі СССР. Напрыклад, сельская гаспадарка была ніжэй за цяжкую прамысловасьць, што было прычынаю голаду (у 1930-ыя гады) і пастаяннага недахопу харчаваньня ў СССР.

Цяжкая прамысловасьць савецкае дзяржавы была адна з самых разьвітых у сьвеці. Яна забясьпечвала вытворчасьць сродкаў вытворчасьці (сыравіны, машын, рухавікоў, прыладаў). У лёгкае і харчовае прамысловасьці ствараліся прадметы спажываньня (ежа, тканіны, адзеньне, абутак і г. д.). Стварэньне розных тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэньня займалася меншая частка прадпрыемстваў, чым цяжкаю прамысловасьцю.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка СССР забясьпечвала прамысловасьць сыравінаю, а насельніцтва — ежаю. Яна ўключала наступныя галіны:

  • расьлінагадоўля
    • вядзеньне садоў
    • вядзеньне агародаў
    • кормагадоўля
  • жывёлагадоўля
    • сьвінагадоўля
    • скотагадоўля
    • авечкагадоўля
    • птушкагадоўля
    • рыбагадоўля і інш.

Будаўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаўніцтва СССР мела задачы будаваньня і перабудовы вытворчых будаў, збудаваньняў, жылых дамоў, дарог, бальніцаў, школаў і іншых нерухомасьцяў.

Перавозкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Возы (машыны) у СССР забясьпечвалі перавозкі безь перапынку і своечасовае задавальненьне патрэбаў народнае гаспадаркі і насельніцтва СССР.

Сувязь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сувязь СССР з дапамогаю новых для таго часу ведаў і дасягненьняў навукі змагло разьвіць новыя спосабы сувязі:

  • радыё
  • тэлеграф
  • тэлебачаньне
  • тэлефон
  • пошта

З дапамогаю сувязі СССР і КПСС змагло аб’яднаць краіну ў адно цэлае. Простыя людзі змаглі ведаць, чуць навіны з усіх канцоў СССР.

Злука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаспадарка СССР складаную будову і мноства галінаў. Яны разьвіваліся і зьмяняліся з-за патрабаваньняў часу. Усе галіны народнае гаспадаркі СССР былі шчыльна зьвязаныя і рабілі разам для вытворчасьці, забясьпячэньня СССР патрэбнымі вырабамі. Усе галіны былі злучаныя ў Адзіную народнагаспадарчу злуку СССР[a]. Сярод злукаў можна выдзяліць:

  • машынабудаўнічая
  • па вытворасьці будаўнічых матэрыялаў
  • паліўна-энэргетычная
  • зямельнапрамысловая

Машынабудаўнічая злука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Машынабудаўнічая злука[b] забясьпечвала сродкамі работы ўсе галіны народнае гаспадаркі СССР, што ў сваю чаргу ўплывала на разьвіцьцё ўсяго СССР. Машынабудаўнічая злука складалася з наступных галінаў:

  • энэргетычнае
  • цяжкае
  • вознае
  • хімічнае і нафтавае
  • будаўнічае
  • дарожнага і камунальнага машынабудаваньня
  • станкабудаўнічае і інструмэнтальнае
  • электратэхнічнае
  • электроннае прамысловасьці
  • прыладабудаваньня
  • аўтамабільнае прамысловасьці і інш.

КПСС і ўрад СССР разьвіваў перад усім машынабудаўнічую злуку па-над іншымі галінамі народнае гаспадаркі СССР. Асабліва разьвівалі станкабудаваньне, вытворчасьць вылічальных машынаў, прыладабудаваньня, электратэхнічнае і электроннае прамысловасьці. Ад узроўню іх разьвіцьця перад усім залежала навукова-тэхнічнае разьвіцьцё СССР.

Злука па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Злука па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў[c] ўключае наступныя галіны:

  • чорная мэталюргія
  • каляровая мэталюргія
  • хімічная і нафтахімічная
  • лясная
  • папяровая і дзераваапрацоўчая
  • прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў

Паліўна-энэргетычная злука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паліўна-энэргетычная злука[d] — сукупнасьць зьвязаных галінаў (вугальная, газавая, нафтавая, нафтапераапрацоўчая, электраэнэргетыка), дзе дзейнічаюць прадпрыемствы, якія дазваляюць здабываць, перавозіць і хаваць паліўна-энэргетычныя запасы (вугаль, нафта, газ і інш.), вырабляць і перадаваць да карыстальнікаў электраэнэргію.

Зямельнапрамысловая злука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зямельнапрамысловая злука[e] — складаная міжгаліновая злука, якая мае тры падгаліны:

  1. Першая — вытворчасьць сродкаў вытворчасьці, якая мае ў сваім складзе вытворчасьць трактараў, сельскагаспадарчае будаўніцтва, машынабудаваньне для жывёлагадоўлі і кормавытворчасьці, машынабудаваньня для лёгкае і харчовае прамысловасьці, камбікармовая і мікрабіялягічная прамысловасьць і іншыя падгаліны прамысловасьці СССР. Тут уключалася будаўніцтва ў вёсках СССР.
  2. Другая — сапраўдная вясковая вытворчасьць (галіна расьлінагадоўлі і жывёлагадоўлі, аграхімічная і вэтэрынарна-санітарныя службы, асабістыя гаспадаркі калгасьнікаў).
  3. Трэцьцяе — галіны вытворчасьці, якія забясьпечваюць збор, захаваньне, пераапрацоўку сельскагаспадарчае сыравіны (харчовая, мяса-малочная, мукамольна-крупяная і інш.), а таксама грамады зьвязаныя з продажам тых вырабаў. Асноўная задача зямельнапрамысловае злукі — забясьпячэньне росту вытворчасьці сельскагаспадарчае вытворчасьці, забясьпячэньне насельніцтва харчаваньнем.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-расейску: "Единый народнохозяйственный комплекс СССР."
  2. ^ Па-расейску:"Машиностроительный комплеск".
  3. ^ Па-расейску: "Комплекс по производству конструкционных материалов".
  4. ^ Па-расейску: "Топливно-энергетический комплекс".
  5. ^ Па-расейску: "Агропромышленный комплекс".

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Экономика // Современная энциклопедия. — 2000.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]